Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў (нар. , в. Люшнева, , Брэсцкая вобласць) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Народны артыст Беларусі (1987). Працаваў y розных творчых калектывах. З 1967 года кіраўнік Брэсцкага народнага ансамбля танца «Радасць». Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем беларускага танцавальнага фальклору («Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш.), падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978 года.

Ганаровы грамадзянін горада Брэста (27.04.2012).

Літаратура

Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Брэста Катэгорыя:Харэографы Беларусі