Кальвары́йская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім і часткова Цэнтральным і Маскоўскім раёнах Мінска.

Размяшчэнне

Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. З'яўляецца працягам вуліцы Раманаўская Слабада і пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Мельнікайтэ, перасякае вуліцу Ціміразева-Клары Цэткін, завулак Тучынскі і вуліцу Дразда, на скрыжаванні з праспектам Машэрэва і чыгуначнымі пуцямі ўзведзена двухузроўневая развязка. Далей да вуліцы прымыкаюць вуліцы Пінская, Скрыганава, Гусоўскага, Кальварыйскі праезд і вуліца Альшэўскага, пасля скрыжавання з якой пераходзіць у вуліцу Прытыцкага. Даўжыня вуліцы складае каля 2,3 км.

Гісторыя У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліцаІван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.

За часамі БССР камуністы перайменавалі Кальварыйскую вуліцу ў гонар І. Апанскага — савецкага чэкіста, які ўвайшоў у гісторыю як змагар супраць беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. У 1993 годзе вуліцы Апанскага вярнулі гістарычную назвуВячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый», 28.11.2005.

Забудова

Няцотны бок

№ 7 — будынак вылічальнага цэнтра Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка (1975—1978, архітэктар Рустэм Якубавіч Меметаў) № 17 — будынак Белжылпраекта (1982, архітэктары М. Ліўшыц, М. Ягораў пры ўдзеле В. Юркіной, С. Ягоравай). Узведзены як будынак Белжылпраекта і Вылічальнага цэнтра Мінфіна БССР. Цяпер у будынку акрамя інстытута размяшчаюцца інжынерны офіс Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. № 29 — УУС Мінаблвыканкама. № 35 — Ваенны камісарыят Фрунзенскага раёна. № 37 — дзяржаўны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў «Белдарбуд» (1979, архітэктары М. Навумаў, А. Лукомская). Узведзены як навучальны камбінат Міндарбуда БССР.

№ 39 — будынак Адміністрацыі Фрунзенскага раёна (1970, архітэктары Я. Цюкаў, А. Тэн, А. Жалдакоў). Узводзіўся як будынак райкама КПБ і райвыканкама Фрунзенскага раёна. Кальварыйскія могілкі з брамай і касцёлам.

Цотны бок

№ 16 — «Ветразь». № 24 — ГЦ «Карона». № 42 — БЦ «Каскад Альфа».

Паркі

Ад дома № 4 да скрыжавання з вуліцай Ціміразева з поўначы да вуліцы Кальварыйскай прымыкае безназоўны сквер. Ад скрыжавання з Кальварыйскім праездам да скрыжавання з вуліцай Альшэўскага з поўдня да вуліцы прымакае Кальварыйскі сквер, з поўчаны — Альшэўскі.

Славутасці Комплекс Кальварыйскіх могілак (1795) — Мазаіка «Кастрычнік» (1970—1980-я) на будынку № 1 — 6 прасторавых кампазіцый са шкла і металу (1970—1980-я) у будынку № 1 —

Помнік Эрнсту Тэльману на тэрыторыі фабрыкі дзіцячага абутку (былая фабрыка імя Э. Тэльмана) Мінскага вытворчага абутковага аб’яднання «Прамень». Скульптура дзеяча нямецкага і міжнароднага рабочага і камуністычнага руху Э. Тэльмана ўстаноўлена ў 1965 г. Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 18. Устаноўлена ў 1967 г. на будынку прахадной фабрыкі дзіцячага абутку (былая фабрыка імя Э. Тэльмана) Мінскага вытворчага абутковага аб’яднання «Прамень», на тэрыторыі якой у Вялікую Айчынную вайну дзейнічала адпа з груп Мінскага камуністычнага падполля.

Помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ ў Кальварыйскім скверы каля будынка Фрунзенскага райвыканкама (1975). Падчас пратэстаў 2020 года месца паміж шматпавярховымі дамамі жылёвага комплекса «Каскад» у раёне вул. Кальварыйскай і Скрыганава атрымала нефармальную назву «Плошча сцяга» (па аналогіі з плошчай Дзяржаўнага сцяга) у сувязі з вялізным БЧБ-сцягам, які доўга не маглі зняць сілавікі і супрацоўнікі камунальных службВ «Каскад» второй раз за день приехали охотники за флагами. Чем на этот раз закончилась «спецоперация»? Onliner.by. Месца было адпаведна пазначана на карце Гугладрас Плошчы сцяга на карце Гугл.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск) Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск)