«Picture to Burn» (бел. «Карціна, якую трэба спаліць») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе першага студыйнага альбома «Taylor Swift », выпушчаны 3 лютага 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой Тэйлар і Ліз Роуз. У ЗША яна двойчы атрымала плацінавы статус.
Інфармацыя Тэйлар прысвяціла песню аднаму са сваіх аднакласнікаў, які ёй падабаўся, але сустракаўся з іншай дзяўчынай. Як пазней адзаначала спявачка, яна вельмі злавала з-за таго, што хлопец быў вельмі самаўлюбёным, дзёрзкім і грубым, але ўсё роўна падабаўся ёй. Менавіта тады яна ўзяла ў рукі гітару і пачала пісаць песню, якую потым дапрацавала разам з Ліз Роуз. У выніку «Picture to Burn» увайшла у дэбютны студыйны альбом Свіфт, а потом нават стала сінглам.
У якасці чацвёртага сінгла з пласцінкі «Taylor Swift » песня была выпушчана 3 лютага 2008. Яна увайшла ў топ-10 кантры-чарта і стала плацінавай ў ЗША.http://www.riaa.com/goldandplatinumdata.php?table=SEARCH_RESULTS&artist=Taylor%20Swift&format=SINGLE&Search&perPage=50 Некаторыя крытыкі адзначылі феміністычны ухіл лірычнай часткі сінгла.
14 красавіка 2008 быў выпушачны відэакліп на кампазіцыю, рэжысёрам якого была выбрана Трэй Фанджой, якая зняла папярэднія тры кліпа для Тэйлар.
Патаемная пасланне — «Date Nice Boys» (бел. «Сустракайцеся з добрымі хлопцамі»).
Версіі Rhapsody Digital Download "Picture to Burn" (альтэрнатыўная версія) – 3:00
CD Single "Picture to Burn" (радыё версія) – 2:54 "Picture to Burn" (версія з музычнага відэа) – 3:05 Альбомная версія – 2:55 Радыё версія – 2:55 (новая альбомная версія) Рок-версія – 2:55 Альтэрнатыўная версія – 3:00 Караоке версія – 2:56
Чарты Чарты Чарт (2008) ВышэйшаяпазіцыяCanadian Hot 10048Billboard Hot 10028 US Hot Country Songs3
Гадавыя чарты Чарт (2008) Вышэйшаяпазіцыя US Hot Country Songs 31