Барыс Сяргеевіч Гарбачоў (1892—1937) — савецкі ваенны дзеяч, герой Грамадзянскай вайны, камкор (1935)Загад ад 20 лістапада 1935 года..

Біяграфія Нарадзіўся 7 жніўня (19 жніўня па новым стылі) 1892 года. Сын селяніна. У арміі з 1913 года. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, старэйшы ўнтэр-афіцэр.

У лютым 1917 уступіў у РСДРП(б). У маі 1917 па спіску бальшавікоў абраны ў Мінскі Савет. У 1918 уступіў у РСЧА. Удзельнічаў у баях з польскімі легіянерамі генерала Ю. Р. Доўбар-Мусніцкага і германскімі войскамі.

З мая 1918 года — камандзір Асобага чыгуначнага кавалерыйскага палка, на чале якога праводзіў карныя аперацыі ў Смаленскай губерні. Затым ваяваў на Поўдні Расіі. З восені 1919 года — камандзір 35-га кавалерыйскага палка. З ліпеня 1920 года камандзір 3-й брыгады 4-й кавалерыйскай дывізіі.

Адукацыю атрымаў у Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе (1926).

З 1926 года камандзір брыгады, дывізіі, начальнік і ваенкам Аб’яднанай ваеннай школы імя УЦВК.

Са снежня 1933 года — памочнік, праз год, са снежня 1934 года намеснік камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі.

Арыштаваны 3 мая 1937 года на пасадзе камандуючага войскамі , . Член Ваеннага савета пры Наркамаце абароны СССР. Абіраўся членам УЦВК і ЦВК СССР.

3 ліпеня 1937 года быў прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да смяротнага пакарання і ў той жа дзень расстраляны. 14 сакавіка 1956 года рэабілітаваны.

Узнагароды Кавалер трох ордэнаў Чырвонага Сцяга (два ў 1921 і адзін у 1922).

Бібліяграфія

Аўтар успамінаў «В борьбе за Советскую Белоруссию» (часопіс «Бальшавік Беларусі», 1935, № 10-11).

Гл. таксама Спіс трохкратных кавалераў ордэна Чырвонага Сцяга да 1930 года

Літаратура Леонов Г. Комбриг Горбачёв.— «Советская Отчизна» (Минск), 1959, № 5.

Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — С. 71—72. — 496 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8. Селиванов П. А. В пороховом дыму. — Мн., 1968

Спасылкі Начальнікі Маскоўскага агульнавайсковага каманднага ордэнаў Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі Чырванасцяжнага вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР Гарбачоў — «змоўшчык»

Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Першаконнікі Катэгорыя:Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР Катэгорыя:Камандуючыя Уральскай ваеннай акругай Катэгорыя:Камандуючыя Маскоўскай ваеннай акругай Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне