Музей этнаграфіі ў Цераблічах знаходзіцца ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Створаны ў 1996 годзе. У 2001 годзе музею прысвоена званне «Народны». У 2010 годзе па ініцыятыве Івана Супрунчыка і рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта быў створаны Цэнтр драўлянай скульптуры.http://www.ekskursii.by/?museum=2147_Centr_derevyannoj_skuliptury_d_Tereblichi
У музеі сабраныя прадметы старога вясковага быту з суседніх вёсак. Акрамя гэтага, тут знаходзіцца калекцыя драўляных скульптур, што ілюструюць мясцовыя паданні і абрады, якія захаваліся яшчэ з часоў паганства.
Дэманстрацыйная плошча музея складае 420 м². Дзейнічае 10 пастаянных і 5 часовых экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 1435, з іх асноўны фонд — 1300, навукова-дапаможны — 135.
Экспазіцыі Ваенна-гістарычная (Вялікая Айчынная вайна — лісты, фотаздымкі, альбомы, узнагароды); Рамёства і промыслы (інструменты і вырабы хатняга промысла); Сялянскі быт (інтэр’ер сялянскай хаты); Этнаграфія (культура і быт продкаў, вопратка і абутак палешукоў, матэрыялы па гісторыі Палесся, фальклорныя матэрыялы па абраднасці, паданнях і гісторыі вёсак); Зал вопраткі (вопратка цераблічскіх сялян); Аддзел земляробства; Скульптура (драўляныя скульптуры і творы жывапісу Івана Супрунчыка); Пчалярства і рыбалоўства.
Спасылкі 15 самых необычных музеев Беларуси. Музей-библиотека в деревне Теребличи
Катэгорыя:Музеі Столінскага раёна Катэгорыя:Цераблічы