Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Трашчычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.

Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы; над вільчыкам пастаўлена цыбулепадобная макаўка. Гарызантальна ашаляваны фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольным дзвярным праёмам, бакавыя — расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Трашчычы Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі