Ян Сі́кара (; нар. , , Чэхія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца пльзенскай «Вікторыі» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Клубная кар’ера Сікара — выхаванец пражскай «Спарты». 16 лістапада 2011 года ў матчы Кубка Чэхіі супраць «Знойма» ён дэбютаваў за асноўную каманду. Улетку 2014 года з-за высокай канкурэнцыі Ян на правах арэнды перайшоў у «Зброяўку». 26 ліпеня ў матчы супраць «Ябланца» ён дэбютаваў у Сінат-лізе. У матчы супраць «Слована» Сікара забіў свой першы гол за «Брно».
Улетку 2015 года Ян перайшоў у ліберацкі «Слован». У матчы супраць «Пршыбрама» ён дэбютаваў за новую каманду. 23 красавіка 2016 года ў паядынку супраць «Баніка» Сікара забіў свой першы гол за «Слован». 25 жніўня ў адборачным раўндзе Лігі Еўропы супраць кіпрскага АЕКа Ян зрабіў хет-трык. 15 верасня ў паядынку Лігі Еўропы супраць азербайджанскага «Карабаха» Сікара забіў гол. Гэты мяч стаў самым хуткім галом у гісторыі Лігі Еўропы, Ян адзначыўся ўжо на 9-й секундзе матча.
У студзені 2017 года перайшоў у пражскую «Славію», з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі ў сезоне 2016/17. У лютым 2019 года на правах арэнды вярнуўся ў «Слован», а ў ліпені перабраўся ў «Ябланец». У жніўні 2020 года перайшоў у познаньскі «Лех», а ў жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў пльзенскую «Вікторыю», разам з якой стаў чэмпіёнам Чэхіі. У ліпені 2022 года стаў іграком «Вікторыі» на трывалай аснове.
Міжнародная кар’ера 31 жніўня 2016 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Арменіі Сікара дэбютаваў за зборную Чэхіі, замяніўшы ў другім тайме Іржы Скалака.
Дасягненні Чэмпіён Чэхіі (2): 2016/17, 2021/22 Уладальнік Кубка Чэхіі: 2018
Статыстыка выступленняў за зборную Звесткі станам на 23 ліпеня 2017 года. Матчы Яна Сікары за зборную Чэхіі№ДатаАпанентЛікГалыСпаборніцтва131 жніўня 20163 : 0—Таварыскі матч211 кастрычніка 20160 : 0—Адборачны матч ЧС 2018315 лістапада 20161 : 1—Таварыскі матч422 сакавіка 20173 : 0—Таварыскі матч
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Слована» Міжнародная статыстыка Яна Сікары Профіль на сайце Першай лігі
Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Зброяўка Брно Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Ліберац Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Лех Познань Катэгорыя:Ігракі ФК Ябланец Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень