BMW 335 — самы вялікі і самы моцны аўтамабіль кампаніі BMW вышэйшага сярэдняга класа даваеннага часу (1939—1941). Дадзеная мадэль перапыніла доўгае дамініраванне ў гэтым класе машын мадэляў 320 і 340 Mercedes-Benz.

Гісторыя

Поспех мадэлі 1936 года BMW 326 падштурхнуў вытворцу спраектаваць большы аўтамабіль з падобнымі характарыстыкамі і камплектуючымі. Тады паралельна распрацоўвалася мадэль BMW 337BMW 337 з даўжэйшым на 136 мм шасі, магутным маторам R6 аб'ёмам 3,5 л і магутнасцю 90 к. с., якія перайшлі да мадэлі 335. З корпусам класа Пульман гэта быў аўтамабіль класа люкс, які з-за пачатку Другой сусветнай вайны не дачакаўся серыйнай вытворчасці. Калі рухавік з мадэлі 326 выкарыстоўваўся ў пасляваенны час на BMW 501/502, то рухавік для 335/337 мадэляў больш не рабілі, перайшоўшы да новай мадэлі рухавіка R6. Канструкцыя BMW 335 у асноўным паўтарала мадэль 326, толькі з-за выкарыстання больш цяжкага і моцнага матора была павелічана колавая база, падоўжылі маторны адсек і ўзмацнілі пярэднюю падвеску і трансмісію. Мадэль развівала хуткасць 145 км/г. Прататып BMW 335 прадставілі ў 1938 годзе на Лонданскім аўтасалоне, дзе на рынку Брытанскай імперыі машыны BMW з 1934 года прасоўвала кампанія Frazer NashFrazer Nash . Дызайнер BMW 335 Фрыц фідлер будзе працаваць у ёй ў пасляваенны час.

BMW 335 выпускаўся з кузавамі 4-дзверны седан (7850 райхсмарак), 2- (9050 райхсмарак) і 4-дзверны кабрыялет.

Вайна пачалася праз пару месяцаў пасля пачатку серыйнай вытворчасці, што моцна паўплывала на продаж. Было прададзена каля 410 экзэмпляраў BMW 335, якія сёння адносяць да рарытэтных аўтамашын.

Літаратура Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928–1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 BMW (Hrsg.): Der 3,5 Liter BMW – eine neue Höchstleistung. Ein autobahn-dauerfester Schszylinder mit 90 PS Leistung,145 km /Std. Höchst- und 135 km /Std. Autobahn-Dauergeschwindigkeit!. In: BMW Blätter. Nr. 34, München Februar 1939, S. 2–4 (Hausmitteilungen der Bayerischen Motoren-Werke AG, PDF, abgerufen am 8. Juli 2014)

Спасылкі Baumuster BMW 335

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта 335 Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі