Георгій Данілавіч Све́ташаў (нар. , г. Сяміпалацінск, Сяміпалацінская вобласць, РСФСР) — беларускі спявак (лірычны тэнар). Заслужаны артыст Беларусі (1963).

Біяграфія Скончыў у 1953 годзе Алма-Ацінскую кансерваторыю. З 1952 года ў ансамблях пагранвойск, з 1958 года саліст Ансамбля песні і танца БВА, у 1981—1987 гадах артыст Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі імя Р. Шырмы.

Творчасць Валодае голасам цёплага тэмбру, выкананне вылучаецца шчырасцю і лірызмам. У рэпертуары песні беларускіх і расійскіх кампазітараў ваенна-патрыятычнай тэматыкі, беларускія і іншыя народныя песні, рамансы, арыі з опер.

Літаратура

Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Семеі Катэгорыя:Выпускнікі Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы Катэгорыя:Постаці Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Рыгора Шырмы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі