Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Узмёны Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў 1882 годзе з цэглы.
Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя чатырохчасткавая: званіца (васьмярык на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з рызніцай. Шацёр званіцы і пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Элементы архітэктурнага дэкору (аркатурныя фрызы, лапаткі, ліштва лучковых аконных праёмаў) выкананы цаглянай муроўкай.
Літаратура
— С. 314 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Узмёны Катэгорыя:З’явіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:1882 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі