Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у вёсцы Задваране Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. У некаторых крыніцах царкву адносяць да колішняга маёнтка ХарашэвічыСвято-Аннинская церковь д. Хорошевичи .

Гісторыя

Пабудавана ў 1790 годзеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне. ф.9 7. воп. 2. д. 26, с. 15 з цэглы. Па іншых звестках, храм пабудаваў памешчык Якім Мікалаевіч Булгарын у 1770-х гадах. А. М. Кулагін у манаграфіі «Праваслаўныя храмы Беларусі» адносіць узвядзенне царквы да 1-й паловы XIX стагоддзя.

У 1877 годзе інжынер Леанард Кржыжаноўскі выканаў абмерныя чарцяжы царквыКулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48. У 1880 годзе архітэктар Пётр Залатароў прадставіў праект перабудовы царквы і спраектаваў іканастас для яеКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 80.

Архітэктура Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, які ўступам пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавой нізкай рызніцай. Да фасада дабудавана трох’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная макаўкай; 2-і ярус вырашаны 4-калонным прысценным порцікам з трохвугольным франтонам. Макаўкай завершаны і двухсхільны дах над алтарнай часткай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — С. 405. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Свіслацкага раёна Катэгорыя:Задваране (Свіслацкі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1790 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Ганны Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм