Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Цвеціна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864—1867 гадах з цэглы.

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае трохчасткавую кампазіцыю: двух’ярусная шатровая званіца, прамавугольны ў плане двух’ярусны пад шатровым дахам аб’ём малітоўнай залы і трохгранная апсіда. Фасады дэкарыраваны паўкалонамі, антаблементам з сухарыкамі, броўкамі над арачнымі аконнымі праёмамі. Званіца і дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі.

Інтэр’ер Абразы: «Атрыманне крыжа» (канец XVIII — 1-я палова XIX ст.), «Пакланенне вешчуноў», «Яўленне Хрыста анёлам» (абодва мяжа XVIII—XIX ст.).

Літаратура

— С. 314 Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Цвеціна Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1867 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі