Лібе́нь — возера ў Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, за 7 км на паўднёвы ўсход ад горада Столін, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Узляжжа, у басейне ракі Прыпяць.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 3,51 км.

Уяўляе сабой азёрападобнае расшырэнне ручая паміж рэкамі Льва і Лесавая Рэчка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Столінскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці