Багі Бабур (باغ بابر, باغ بابر; таксама сустракаюцца назвы сад Бабура і сады Бабура) — паркавы комплекс у Афганістане, размешчаны непадалёк ад горада Кабула. Названы ў гонар свайго ўладальніка Бабура, заснавальніка імперыі Вялікіх Маголаў. Бабур, акрамя гэтага, захапляўся развядзеннем садоў. Багі Бабур з’яўляецца адной са славутасцяў краіны. Адрозніваецца дбайнай прадуманасцю пасадак; у мінулым у ім выгадоўваліся многія ўнікальныя расліны. Сярод іх былі розныя сарты садавіны, бахчавых і многае іншае, што раней зусім не сустракалася на дадзенай тэрыторыі.

Галерэя

Катэгорыя:Кабул Катэгорыя:Паркі Афганістана Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Афганістане