Баранавіцкія пірамідальныя дубы — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Баранавічах Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны ў скверы на скрыжаванні вуліц Камсамольскай і Мініна і Пажарскага, сярод пасадак дуба, таполі, акацыі белай і каштана, за 4,5 метра ад вул. КамсамольскайПомнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці . 2 дрэвы калонападобныя формы дубу звычайнага (Quercus robur 'Fastigiata' ). Узрост дрэваў 60 гадоў, вышыня 16 м (1985). Маюць дэкаратыўнае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1967 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Баранавічы Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Дубы