Высокаўскі пірамідальны дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Размешчаны на адкрытым месцы ў Парку культуры і адпачынку, за 30 метраў ад бегавой дарожкі стадыёнаПомнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці . Калонападобная форма дубу звычайнага (Quercus robur 'Fastigiata' ). Узрост дрэва 70 гадоў, вышыня 21 м (1985). Мае дэкаратыўнае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:Высокае Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Дубы