Партызанскія дуб і елка — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў квартале № 44 Скрыдлеўскага лясніцтва Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Растуць быццам з аднаго ствала. Узрост дуба каля 140 гадоў, дыяметр 0,6 м, узрост елкі каля 75 гадоў, дыяметр 0,33 м. У час Вялікай Айчыннай вайны арыгінальныя дрэвы выкарыстоўваліся партызанамі як паштовая скрынка.
Ахоўны статус нададзены ў 1980 годзе. Помнік прыроды ліквідаваны 14 красавіка 2007Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 14 апреля 2007 г. № 32 О прекращении функционирования отдельных ботанических памятников природы республиканского значения .
Літаратура
Катэгорыя:Сенненскі раён Катэгорыя:Колішнія батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Дрэвы-помнікі Катэгорыя:Дубы Катэгорыя:Елка