Супрацьадзёрная вакцына — вакцына, якая вельмі эфектыўна засцерагае ад Адзёру. Пасля атрымання адной дозы 85 % немаўлят ва ўзросце дзевяці месяцаў і 95 % дзяцей ва ўзросце пасля дванаццаці месяцаў з'яўляюцца імуннымі. Амаль усе асобы, у якіх не выпрацаваўся імунітэт пасля першай дозы, атрымліваюць яго пасля другой дозы. Калі працэнт вакцынацыі сярод насельніцтва вышэй за 93 %, звычайна больш не адбываецца выбухаў адзёру; аднак яны могуць зноў з'явіцца, калі працэнт вакцынацыі знізіўся. Эфектыўнасць вакцыны доўжыцца шмат гадоў. Незразумела, ці зніжаецца эфектыўнасць з цягам часу. Вакцына таксама можа засцерагчы ад хваробы пры ўмове прымянення праз некалькі дзён пасля кантакту з хворым.

Бяспека У цэлым вакцына бяспечная, у тым ліку для асоб, хворых на ВІЧ- інфекцыю. Пабочныя эфекты нязначныя і кароткатэрміновыя. Яны могуць уключаць боль у месцы ін'екцыі ці нязначную ліхаманку. Анафілактычная рэакцыя зафіксавана прыблізна ў аднаго чалавека на сто тысяч. Не выяўлена павышэння працэнту выпадкаў сіндрому Гіена-Барэ, аўтызму і запалення кішэчніку.

Склад Вакцына даступная асобна, а таксама ў спалучэнні з іншымі вакцынамі, у тым ліку з вакцынай ад краснухі, вакцынай ад свінкі і вакцынай ад ветраной воспы (трывакцына MMR і тэтравакцына MMRV). Вакцына аднолькава добра дзейнічае ў любым складзе. Сусветная арганізацыя аховы здароўя раіць прымяняць яе да немаўлят ва ўзросце дзевяці месяцаў у рэгіёнах распаўсюджвання хваробы. У рэгіёнах, дзе захворванне сустракаецца вельмі рэдка, мае сэнс праводзіць вакцынацыю ва ўзросце дванаццаці месяцаў. Гэта жывая вакцына. Яна выпускаецца ў форме парашку, які разводзіцца перад увядзеннем пад скуру ці ў цягліцу. Праверка эфектыўнасці працы вакцыны праводзіцца з дапамогай аналізаў крыві.

Гісторыя, грамадства і культура Паводле звестак на 2013 г., прыблізна 85 % дзяцей ва ўсім свеце прайшлі вакцынацыю. У 2008 г. мінімум у 192 краінах прапаноўваліся дзве дозы. Упершыню вакцына была прадстаўлена ў 1963 г. Вакцына ў складзе адзёр-свінка-краснуха (MMR) стала даступнай у 1971 г. У 2005 г. да іх дадалі вакцыну ад ветраной воспы, стварыўшы вакцыну MMRV. Яна ўваходзіць у Спіс неабходных лекаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і з'яўляецца самым важным прэпаратам у базавай сістэме аховы здароўя. Вакцына не вельмі дарагая.

Бібліяграфія