Падга́йцы — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 17 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Шаўляны, ва ўрочышчы Кулажкі, у басейне ракі Густатка.

Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,41 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.

Схілы катлавіны невыразныя. На поўначы і паўночным усходзе забалочаная пойма шырынёй 50—100 м, уздоўж паўднёвага берага лес. На поўначы ўпадаюць 2 ручаі, праз ручай і сістэму каналаў злучана з возерам Густата.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна