Ёзаф Ле́нарт (; , Ліптаўска-Порубка, Ліптаўскі-Мікулаш, — , ) — чэхаславацкі дзяржаўны дзеяч славацкага паходжання, прэм'ер-міністр Чэхаславакіі (1963—1968).
Біяграфія Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе вытворцы абутку Baťa у Свіце. З 1943 года — член Кампартыі Славакіі. Прыняў удзел у Славацкім нацыянальным паўстанні. Быў сакратаром партыйных ячэек у Попрадзе і ўжо ў 1947 годзе быў упершыню абраны ў ЦК КПС. У 1951—1953 гадах быў намеснікам міністра лёгкай прамысловасці Чэхаславакіі. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу КПСС у Маскве. З 1960 года — член Прэзідыума ЦК КПС.
З 20 верасня 1963 па 8 красавіка 1968 быў прэм’ер-міністрам Чэхаславакіі, з 22 па 30 сакавіка 1968 года таксама выконваў абавязкі прэзідэнта. Незадоўга да савецкага ўварвання Ленарт разам з іншымі кіраўнікамі Чэхаславакіі вёў перамовы ў савецкім пасольстве, сутнасць якіх невядомая. Паводле слоў самага Ленарта, ідэя стварэння новага рабоча-сялянскага ўрада зыходзіла ад савецкага пасла Сцяпана ЧарвоненкіОбвинение — измена Родине. Приговор — оправдать, Радыё Прага (27.06.2003).
У сакавіку 1981 года быў выбраны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Славакіі. Падчас Аксамітныя рэвалюцыі чэхаславацкая апазіцыя патрабавала яго адстаўкі разам з шэрагам іншых функцыянераў. Увечар 26 лістапада 1989 года ён быў выведзены са складу ЦК КПЧ і вызвалены ад усіх пасадЧехия и Словакия в XX веке. — М.: Наука, 2005. — С. 287. Пасля распаду Чэхаславакіі застаўся жыць у Чэхіі. У 1990 годзе — выключаны з шэрагаў КПЧ.
У 2001 годзе разам з Мілашам Якешам быў прыцягнуты да суда ў Чэхіі па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзеМилош Якеш и Йозеф Ленарт обвиняются в измене Родине, Радыё Прага (20.12.2001), але ў 2002 годзе прызнаны невінаватымЯкеш и Ленарт признаны невиновными, Радыё Прага (24.09.2002).
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Чэхаславакіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі