Яраслаўская пятніцкая мячэць знаходзіцца ў Яраслаўлі на , 20.
Гісторыя Ініцыятыва стварэння мячэці ў Яраслаўлі належыць жыхарам горада, якія ахвяравалі грошы на яе будаўніцтва. У красавіку 1907 года быў атрыманы дазвол на стварэнне будынка. Вясной 1910 года адбылося адкрыццё залы для супольных малітваў. Першым імамам быў Махмуд Юсупаў.
У лютым 1917 года колькасць супольнасці вернікаў склала 2,3 тыс. чалавек. Яраслаўская мячэць стала значным цэнтрам культуры і адукацыі. Пры мячэці дзейнічалі бібліятэка, рэлігійная школа, друкарня.
У 1931 годзе дзяржаўная ўлада спыніла дзейнасць адзінай мячэці ў горадзе. У 1931—1992 гадах у Яраслаўлі не існавала гарадской мячэці, а рэлігійнае жыцце захоўвалася па прыватных кватэрах і дамах. На працягу перыяду бяздзейнасці будынак пазбавіўся вежы, у ім знаходзілася школа для дзяцей з парушэннем слыху.
У 1992 годзе будынак мячэці вярнуўся да супольнасці вернікаў.
У 1931—1992 гадах было здзейснена аднаўленне будынка.Гісторыя Яраслаўскай мячэці
Адукацыя Пры мячэці дзейнічае медрэсэ, у якім адбываюцца бясплатныя заняткі арабскай мовы і рэлігійных навук.
Спасылкі Афіцыйны сайт мячеці
Катэгорыя:Адукацыя ў Яраслаўлі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яраслаўля Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:1910 год у Яраслаўлі Катэгорыя:Зніклі ў 1931 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у Яраслаўлі Катэгорыя:Мячэці Расіі