Нацыяна́льныя ўзбро́еныя сі́лы Ла́твіі () — сукупнасць войскаў Латвійскай Рэспублікі, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

Гісторыя 1919—1940 У перыяд да 1940 года ўзброеныя сілы Латвіі (Latvijas Bruņotie spēki) складаліся з чатырох сухапутных дывізій чатырохпалковага складу: па 3 пяхотных і 1 артылерыйскі полк — (Курземская, Відземская, Латгальская, Зямгальская) (13-ы Тукумскі пяхотны полк праіснаваў з 1920 па 1922 год і быў расфармаваны).

1940—1991 Пасля ўваходжання Латвіі ў склад СССР, часці латвійскай арміі былі перафарміраваны ў 24-ы Латышскі стралковы корпус РСЧА, які знаходзіўся ў аператыўным падпарадкаванні 27-й арміі. Па стане на 22 чэрвеня 1941 года, у складзе РСЧА меліся наступныя латвійскія часціБорьба за Советскую Прибалтику в Великой Отечественной войне 1941—1945 (в 3-х книгах). Книга 1. Рига, «Лиесма», 1966. стр.184-185: 24-ы Латышскі стралковы корпус: 181-я стралковая дывізія; 183-я стралковая дывізія; 111-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён; Рыжскае пяхотнае вучылішча (2 батальёна курсантаў)

Катэгорыя:Узброеныя сілы Латвіі