Шырыня спектральнай лініі — мера немонахраматычнасці спектральнай лініі. Вызначаюць як адлегласць паміж пунктамі контура спектральнай лініі, інтэнсіўнасць у якіх роўная палавіне найбольшага яе значэння (часам называюць ). Без уліку эфекту Доплера роўная суме шырынь узроўняў энергій, паміж якімі адбываецца квантавы пераход. Спектральныя лініі з малой шырынёй рэалізуюцца пры ядзерным пераходах у крышталях (гл. эфект Мёсбаўэра), а таксама квантавымі генератарамі (лазерамі, мазерамі).

Літаратура

Катэгорыя:Спектраскапія