Станіслаў Тупік (, ;  — TUPIK Stanisław ) — літоўскі педагог і пісьменнік. Доктар багаслоўя, прафесар Віленскага ўніверсітэтаTupikas, Stanislovas .

Біяграфія

9 жніўня 1628 г. уступіў у Вільні ў Таварыства ІсусаGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. У 1646—1647 навучальным годзе Станіслаў Тупік чытаў семінарыстам-езуітам логіку, а ў 1648—1649 навучальным годзе навучаў маладых езуітаў метафізіцы ў Пінскім езуіцкім калегіумеОчерки истории культуры Пинска XIV—XVIII веков . У 1645—1650 гг. з перапынкамі выкладаў курс філасофіі ў Віленскім універсітэце. З 1658 па 1666 гг. — прыдворны місіянер гетмана вялікага літоўскага і віленскага ваяводы Паўла Яна Сапегі.

У 1666—1669 гг. — рэктар Пінскага калегіумаКалегіум езуітаў, а ў 1669—1672 гг. рэктар Віленскага ўніверсітэтаACADEMIA ET UNIVERSITAS VILNENSIS SOCIETATIS IESU / JĖZAUS DRAUGIJOS AKADEMIJA IR UNIVERSITETAS (1579—1773) . Спеведнік віленскага біскупа (1674—1679) і суперыёр езуіцкай рэзідэнцыі ў Навагрудку (1679—1682).

Бібліяграфія

Tupikas, Stanislovas. Śmierć pańska … pana Pawła Iana Sapiehi, woiewody wileńskiego […]. W Wilnie : z drukarni Akad. Societatis Iesu, 1667.Tupikas, Stanislovas. Śmierć pańska … pana Pawła Iana Sapiehi, woiewody wileńskiego […]. W Wilnie : z drukarni Akad. Societatis Iesu, 1667.. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Рэктары Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Літвы