Залман Юдавіч (Зіновій Юльевіч) Капыскі (, Віцебск — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1968).
Біяграфія Скончыў Мінскі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Мінскім аблпланаддзеле, у Інстытуце эканомікі АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950—1990 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Даследаваў гісторыю беларускага феадальнага горада, крыніцазнаўства, гістарыяграфію гісторыі Беларусі.
У манаграфіях «Экономическое развитие городов Белоруссии в ХVI — первой половине ХVII вв.» (1966), «Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в ХVI — первой половине ХVII вв.» (1975) З. Капыскі прааналізаваў становішча 37 дзяржаўных гарадоў і больш за 300 мястэчак. Пры гэтым аўтар памылкова бачыў наяўнасць капіталістычных з'яў у гарадскім рамястве яшчэ ў ХVII ст., што сведчыла аб пэўнай мадэрнізацыі гістарычнага працэсу. Ён лічыў з'яўленне скупшчыкаў рамесных вырабаў, ліхвярства і крэдыту пацвярджэннем генезісу буржуазных адносінБелазаровіч….
Літаратура
С. 277.
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны