Сламя́нка — рака ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне Нёмана.
Даўжыня ракі 24 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 178 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Пачынаецца з возера Чыжоўка (на паўднёвым захадзе), цячэ праз азёры Вераўскае, Кальніца, Стаў, Антвозера, упадае ў возера Зацкава (на паўночным усходзе). Вадазбор нізінны. У басейне ракі знаходзяцца азёры Чартова, Сароцкае.
У вярхоўі ракі Парэцкі батанічны заказнік. Уздоўж берагоў працягваецца ландшафтны заказнік Азёры.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Басейн Котры