Барыс Васільевіч Воўк (1917—1939) — камандзір вежы танка Т-28 91-га асобнага танкавага батальёна 20-й цяжкай танкавай брыгады РСЧА, малодшы камузвод, удзельнік савецка-фінскай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія Барыс Воўк нарадзіўся ў 1917 годзе ў Віцебскай губерні Расійскай імперыі у сям'і селяніна. Пражываў і працаваў у Ленінградзе. У 1939 годзе ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне ў званні малодшы камузвод, камандаваў вежай сярэдняга танка Т-28 1-й роты 91-га танкавага батальёна 20-й танкавой брыгады 7-й арміі . Вызначыўся ў час разведкі варожай абароны на захад ад возера Мулан'ярві (цяпер Глыбокае) .

Калі з засады танк быў падбіты, экіпаж у складзе камандзіра Васіля Груздзева, камандзіраў вежаў Яўгена Лупава, Міхаіла Лобасцева, Барыса Ваўка, механіка-вадзіцеля Міхаіла Ларчанка, ваентэхніка Івана Коваля, радыста Карапета Сіманяна працягнуў весці бой. Ля хутара Кангаспелта (цяпер — Іскра) Груздзеў, Лобасцеў і Воўк былі забітыя разрывам снарада пры спробе пакінуць танк. Астатнім членам экіпажа ўдалося вывесці танк назад. Воўк быў пахаваны на месцы баёў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» малодшы камандзір Барыс Воўк быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка» (пасмяротна).

Літаратура

Герой Советского Союза К. Симонян. Всегда помогать товарищам! // Бои в Финляндии: Воспоминания участников. Ч. 1. — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1941. — С. 96—98.

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Танкісты СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны