right|250px|thumb|Вялікая Балгарыя ў 650 г.

Пераемнасць балгарскай дзяржаўнасці Рэспубліка Балгарыя з'яўляецца гістарычнай пераемніцай папярэдніх формаў бесперапыннай балгарскай дзяржаўнасці з 681 года. Аднак, цюркамоўныя протабалгары былі адзіным этнасам і раней. Першыя згадкі пра Балгарыю ўзыходзяць да 354 года.

Першае Балгарскае царства (681—1018 гады). Сталіца — Пліска (681—893 гады). Сталіца — Вялікі-Праслаў (893—968/972 гады). Сталіца — Скоп'е (972—992 гады). Сталіца — Охрыд (992—1018 гады). Візантыйская Балгарыя (1018—1185 гады). Другое Балгарскае царства (1185—1396 гады). Сталіца — Вяліка Тырнава (1185—1393 гады). Сталіца — Відзін і Нікапаль (1393—1396 гады). Відзінскае царства (1396—1422 гады). Сталіца — Відзін. Асманская Балгарыя (1396—1878 гады). Княства Балгарыя (1878—1908 гады). Сталіца — Сафія. Трэцяе Балгарскае царства (1908—1946 гады). Сталіца — Сафія. Народная Рэспубліка Балгарыя (1946—1990 гады). Сталіца — Сафія. Рэспубліка Балгарыя (з 1990). Сталіца — Сафія.

Старажытная гісторыя Балгарыі Землі Балгарыі былі заселены славянамі ў 6 ст. Цюркскія плямёны балгараў з'явіліся ў 7 ст., змяшаліся з славянамі. Хрышчэнне земляў адбылося ў 9 ст. У 10 ст. і 12 ст. на гэтых землях утвараліся магутныя дзяржавы Першае Балгарскае царства і Другое Балгарскае царства. Асманская імперыя захапіла гэтыя землі ў 1396 годзе.

Новы час Паўстанне 1876 года, руска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў прывялі, у выніку, да стварэння самастойнай манархіі (1908). Пасля 1-й Балканскай вайны Балгарыя значна павялічыла сваю тэрыторыю, але страціла большую частку набыткаў, у т.л. эгейскае ўзбярэжжа, у 2-й Балканскай вайне і 1-й сусветнай вайне, дзе выступіла на баку Цэнтральных дзяржаў (1915).

Найноўшы час У 2-й сусветнай вайне выступіла на баку краін Восі, выйшла з вайны ў 1944 годзе. Устаноўлены камуністычны рэжым, скінута манархія (8.9.1946). 10.11.1989 Тодар Жыўкаў пайшоў з пасады, што азначыла канец камуністычнага рэжыму ў Балгарыі. З 15 лістапада 1990 года краіна завецца Рэспублікай Балгарыя.

З 29 сакавіка 2004 года ў НАТА. З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўвайшла ў Еўрасаюз.

Гл. таксама Балгарыя Трэцяе Балгарскае царства Першая Балканская вайна Другая Балканская вайна Балгарыя ў Першай сусветнай вайне Балгарыя ў Другой сусветнай вайне Нацыянальны гістарычны музей Балгарыі