Гісторыя Усходняй Рымскай імперыі. Традыцыйна, пачаткам гісторыі Візантыйскай імперыі лічыцца валадаранне першага рымскага імператара-хрысціяніна Канстанціна. Гэты час прынёс істотныя змены ў парадку рэчаў: хрысціянства набыло значна большую вагу ў грамадскім жыцці Рымскай імперыі, сталіца была перанесена з Рыму ў Канстанцінопаль. Але заканадаўчая, палітычная, эканамічная, вайсковая структуры заставаліся пэўны час амаль такімі самымі. Нават форма хрысціянства ў Візантыйскай імперыі набыла шмат істотных прыкмет грэка-рымскай культуры. Канцом гісторыі Візантыйскай імперыі стала падзенне Канстанцінопалю ў 1453.

Храналогія

Утварэнне хрысціянскай імперыі (300—527) 306—337: Валадаранне Канстанціна. 325: Нікейскі сабор. 378: Параза Заходняй Рымскай імперыі пад Адрыянопалем. 410: Візіготы разрабоўваюць Рым. 354—430: Жыццё і дзейнасць Аўгусціна Гіпонскага. 455: Вандалы разрабоўваюць Рым. 476: Скінуты з пасады апошні рымскі імператар Захаду Ромул Аўгуст.

Аднаўленне Рымскай імперыі на ўсходзе (527—1056) 527—565: Валадаранне Юстыніяна. 532—537: Збудаваны Сафійскі сабор. 568: Напад ламбардаў на Італію. 680: Монафізіцтва абвешчана неправаслаўным. 690-ыя: Захоп мусульманамі Паўночнай Афрыкі. ~858 — 867: Місіянерства Св. Кірыла і Мяфодзія. 867—1056: Валадаранне Македонскай дынастыі. 988: Хрышчэнне Кіеўскай Русі.

Заняпад Візантыйскай імперыі (1056—1453) 1071: Параза Візантыі пад Манзікертам. 1204: Канстанцінопаль заняты крыжакамі. 1261: Вызваленне Канстанцінопаля ад крыжакоў. 1453: Аблога і падзенне Канстанцінопаля.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Еўропы Катэгорыя:Гісторыя Блізкага Усходу Катэгорыя:Гісторыя Паўночнай Афрыкі