Дарныця (, ) — 10-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Левабярэжная» і «Чарнігаўская».
Адкрыта 5 лістапада 1965 года. Назву атрымала ад гістарычнай мясцовасці Дарныця, якая ў рэчаіснасці размешчана ў некалькіх кіламетрах ад станцыі.
Канструкцыя Станцыя наземная адкрытага тыпу з астраўной платформай. Пасадачная платформа прычынена навесам, які абапіраецца на калоны, размешчаныя ўздоўж цэнтральнай восі платформы.
Станцыя злучаецца пуцямі з электрадэпо «Дарныця».
Станцыя мае два выхады: з усходняга боку станцыі — праз падземны вестыбюль, сумешчаны з падземным пераходам да Браварскага праспекта і вуліцы Папудрэнка, выхады да Сацгорада і Камсамольскага масіву. З заходняга боку — праз надземны вестыбюль да вуліцы Папудрэнка, пабудаваны пасля рэканструкцыі станцыі і адкрыты 27 лістапада 2006На Дарныці адкрылі другі выхад з метро. Другі вестыбюль абсталяваны аднамаршавымі двухстужачнымі эскалатарамі, якія працуюць на ўздым з вуліцы, і лесвіцамі на платформу, з выхадам у бок вуліцы Будаўнікоў.
Абсталяванне Афармленне станцыі ідэнтычна «Левабярэжнай» і «Гідрапарку», станцыю адрознівае толькі выкарыстанне ў аздабленні карычневай пліткі.
Фотаздымкі
Рэжым працы Адкрыццё — 05:30, закрыццё — 0:06.
Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
ст. «Лясная» — 5:51 ст. «Акадэмгарадок» — 5:39
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
ст. «Лясная» — 0:39 ст. «Акадэмгарадок» — 0:09
Спасылкі Звесткі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Станцыя «Дарныця» на сайце «Свет метро»
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна