Пхеньянскі інстытут лёгкай прамысловасці імя Хан Док Су — вышэйшая навучальная ўстанова ў Пхеньяне (КНДР). Створаны ў верасні 1959. Імя Хан Док Су (першага старшыні Асацыяцыі карэйскіх грамадзян у Японіі) прысвоена ў 1995.
У інстытуце больш за 40 кафедр, навукова-даследчы інстытут і дактарантура, навучальная майстэрня і аналітычная лабараторыя.
Факультэты тэхналогіі апрацоўкі харчапрадуктаў, тэкстыльнай тэхналогіі, бытавой хімічнай тэхналогіі, машыназнаўства папяровай тэхналогіі.
Літаратура Чвэ Бон Чхор. Пхеньянский институт легкой промышленности имени Хан Док Су // Корея сегодня. — № 3 (714). — 2008 (У Сеціве).
Катэгорыя:Пхеньян