Манголія () — краіна ў цэнтральна-ўсходняй Азіі. Мяжуе з Кітаем на поўдні, усходзе і захадзе і Расіяй на поўначы, выхаду да мораў не мае. У сталіцы і буйнейшым горадзе краіны Улан-Батары пражывае 38 % насельніцтва. Палітычная сістэма Манголіі — парламенцкая рэспубліка.

Геаграфія

Большасць паверхні краіны займае плато вышынёй 900—1500 метраў над узроўнем мора. Над гэтым плато ўзвышаецца некалькі горных масіваў і хрыбтоў. Самы высокі з іх — , які цягнецца на захадзе і паўднёвым захадзе краіны.

Паводле фізіка-геаграфічных умоў краіна падзяляецца на 5 буйных рэгіёнаў — Алтайскі, Хангайскі, Вялікія азёры, Усходнюю Манголію і Гобі. Алтайскі высакагорны рэгіён размешчаны на захадзе, мяжуе з Расіяй і Кітаем. Найвышэйшы пункт — гара (4374 м.) у горным раёне Таван.

Хангайскі рэгіён займае цэнтральную і паўночную частку краіны. Ён вызначаецца разнастайнасцю рэльефу — далінамі буйных рэк Архон, Анон, Керулен, Туул, Селенга і інш., а таксама Саянскім (Прыхубсугульскім), Хангайскім і Хэнтэйскім высакагор’ямі. У гэтым рэгіёне можна ўбачыць мясцовасці альпійскага тыпу, пакрытыя вечнымі снягамі вяршыні, невысокія сопкі, іглічныя лясы і старажытныя ледавіковыя азёры.

Рэгіён знаходзіцца паміж Алтайскім і Хангайскім. На вышыні ад 759 м да 1153 м у пустыннай ці паўпустыннай мясцовасці 5 буйных азёр, мноства саланчакоў, гліністых раўнін і пясчанікаў.

 — найбольш нізкі і роўны рэгіён. Пануючая форма ландшафту — сухі роўны стэп. Часам сустракаюцца невысокія пагоркі, на поўдні, на мяжы з Кітаем, — малыя ўзвышаныя масівы вулканічнага паходжання, на поўдні і ўсходзе — пясчаныя барханы.

Поўдзень, паўднёвы захад і паўднёвы ўсход Манголіі займае пустыня Гобі, якая працягваецца на поўначы цэнтральнай часткі Кітая. Гэты рэгіён акружаны высокімі горнымі сістэмамі і займае тэрыторыю больш за 500 км з поўначы на поўдзень і 1000 км з захаду на ўсход. У Габійскім рэгіёне мала роўных прастораў. Раўніны занятыя сопкамі, чаргуюцца з сайрамі (каменнымі перасохлымі рэчышчамі), скальнымі ўзвышшамі і гарамі. У залежнасці ад структуры і характару горных парод і асвятлення пустыня мяняе колер ад чорнага да жоўтага і пурпурнага. Найбольш прыгожая частка паўднёвага Гобі — тры горныя ўзвышшы , пакрытыя іглістымі лясамі, з мноствам ручаёў. У цясніне  — магутны вадаспад і вечны горны лёд, незвычайна спярэшчаны воднымі струменямі. Пустыня мае вельмі разнастайныя часткі: пясчаныя, скалістыя, камяністыя, роўныя і пагорыстыя, розныя па колеры часткі — манголы падзяляюць яе на Жоўтую, Чырвоную і Чорную Гобі.

Гісторыя

Дагістарычны перыяд Першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі Манголіі ў эпоху верхняга палеаліту. Асноўнымі заняткамі чалавека той пары былі збіральніцтва і паляванне на маманта, аленя, шарсцістага насарога, бізона і іншых буйных жывёлін. У эпоху неаліту ўзніклі матычнае земляробства і жывёлагадоўля. Аднак да кан. ІІ тыс. да н. э. пераважалі паляванне на аленя і лоўля рыбы. У аймаках і археолагамі знойдзены пячоры з роспісамі, зробленымі неалітычнымі паляўнічымі.

У I тыс. да н. э. найбольш распаўсюджаным заняткам стала качавая і адгонная жывёлагадоўля. Манголія з’яўлялася прарадзімай як мангольскіх, так і цюркскіх народаў. Некаторыя вучоныя мяркуюць, што яе тэрыторыю маглі таксама насяляць індаеўрапейскія (іранамоўныя) плямёны. Па суседству з Манголіяй у Горным Алтаі (Расія) ў сярэдзіне ХХ стагоддзя быў знойдзены могільнік скіфскай жанчыны. Праўдападобнай выглядае гіпотэза аб індаеўрапейскім паходжанні , што качавалі ў Джунгарыі і на захадзе Манголіі.

Старажытны перыяд

Прыкладна ў V — III ст. да н. э. пачалася здабыча і апрацоўка жалеза. У гэты ж час склаліся два асноўныя палітычныя аб’яднанні качэўнікаў — гунаў (хунну) і . Большасць сучасных даследчыкаў мяркуюць, што яны мелі рознаэтнічнае паходжанне. Вядома, што аб’яднанне гунаў складалася з розных родаў і плямён, на чале якіх стаяў адзіны правадыр — . У 209 г. да н. э. уладу сярод гунаў захапіў шан’юй . Пры ім межы гунскай дзяржавы пашырыліся ад Сярэдняй Азіі на захадзе да р. Ляахэ на ўсходзе, ад возера Байкал на поўначы да Вялікай Кітайскай сцяны, пабудаванай для абароны Кітая ад качэўнікаў, на поўдні. У 162 г. да н. э. імператары кітайскай дынастыі Хань прызналі дзяржаўнасць паслядоўнікаў Мадэ. Але ў выніку міжпляменных сутычак гуны падзяліліся на паўночных і паўднёвых. Паўднёвыя былі хутка падначаленыя і асіміляваныя кітайцамі. Частка паўночных гунаў адкачавала на тэрыторыю Сярэдняй Азіі, а пазней — далей на захад. Іх прыход у Еўропу вызначыўся разбурэннем дзяржавы готаў у Паўночным Прычарнамор’і і пачаткам эпохі перасялення народаў. Астатнія паўночныя гуны змяшаліся з іншымі качэўнікамі.

Пасля знішчэння гунскай дзяржавы на тэрыторыі Манголіі ўзнікалі розныя ваенна-палітычныя саюзы. У другой палове IV ст. н. э. склалася аб’яднанне , вызначальную ролю ў якім адыгрывалі роды цюркскага паходжання. Частка жужаняў вяла аселы вобраз жыцця і займалася земляробствам. На чале аб’яднання стаяў правіцель — каган (хакан). Жужаньскі (цюркскі) каганат праіснаваў да сярэдзіны VI стагоддзя. Пасля яго распаду на тэрыторыі Манголіі панавалі аб’яднанні енісейскіх кіргізаў, уйгураў, кіданяў і г. д. Кіданьская імперыя была створаная ханам у X стагоддзі. Ён і яго нашчадкі падначалілі сабе большую частку Манголіі і . Менавіта ад назвы кіданяў паходзіць сучаснае «Кітай». У XII стагоддзі імперыя Ляа была зруйнаваная блізкім суседам — чжурчжэньскай імперыяй Цзінь, што дазволіла манголамоўным саюзам татараў, , , , і інш. кантраляваць тэрыторыі ад Байкала да Вялікай Кітайскай сцяны. Сама назва «мангол» яшчэ не была вядома. Суседзі звычайна называлі манголамоўныя плямёны татарамі па назве аднаго з усходніх буйных аб’яднанняў.

Сярэдневяковы перыяд

У канцы ХІІ — пачатку XIII стагоддзя склалася адзіная мангольская дзяржава. Яе заснавальнік Тэмучжын (1162—1227 гг.), вядомы таксама як Чынгісхан, дамогся на курултаі (сходзе племянных правадыроў) на рацэ Анон у 1206 годзе выбрання сябе вялікім ханам і правёў шэраг рэформ, накіраваных на знішчэнне старой родава-племянной арганізацыі і стварэнне моцнага войска. Дзякуючы гэтаму ў 1211—1215 гадах імперыю Цзінь са сталіцай у Пекіне, у 1218—1222 гадах захапіў Цэнтральную Азію, паўночны Іран, разбурыў дзяржавы Паўднёвага Каўказа, паўночнага Каўказа і Крыма. У 1223 годзе на манголы перамаглі кааліцыю рускіх князёў. Яго пераемнікі Угедэй, Мункэ і Хубілай працягвалі палітыку заваяванняў. У 1237—1242 гадах Бату-хан (Батый), сын Джучы і ўнук Тэмучжына, здзейсніў два паспяховыя паходы на землі Усходняй Еўропы. Наступленне манголаў на захад спыніла вестка аб смерці Угедэя. Бату-хан спешна пакінуў Еўропу для прыняцця ўдзелу ў курултаі і замацавання за сваім родам захопленых тэрыторый. Аднак новы вялікі хан Мункэ быў абраны без яго ўдзелу. За родам Джучы быў замацаваны ўлус (пазней дзяржава Залатая Арда), у склад якога ўвайшлі землі ўсходняй і паўднёвай Русі, Паволжа і Паўночнага Каўказа. У 1258 годзе брат Мункэ, Хулагу, захапіў Багдад. Да 1279 года было завершана заваяванне Кітая. Хан Хубілай прыняў тытул імператара (імперыя Юань). Манголы таксама арганізоўвалі ваенныя экспедыцыі супраць дзяржаў бірманцаў і в’етаў, на Зондскія астравы (сучасная Інданезія) і Японію. У Цэнтральнай Манголіі хан Угедэй заснаваў сталіцу (Харахарын), у будаўніцтве якой удзельнічалі ваеннапалонныя з розных краін свету, у тым ліку з Еўропы. Пазней сталіца была перанесена на тэрыторыю Кітая.

Да канца XIV стагоддзя адзіная мангольская дзяржава фактычна распалася. У 1368 годзе кітайскія паўстанцы зверглі хана Тагон-Тэмура. Імперыя Юань пала. Пад ціскам сярэднеазіяцкага правадыра Тамерлана манголы згубілі кантроль над Сярэдняй Азіяй і Іранам. У 1571 годзе вялікі хан прызнаў незалежную кітайскую імперыю Мін і прыняў будызм. У 1586 годзе быў адкрыты першы будысцкі кляштар. Пасля яго смерці ў Цэнтральнай Азіі вылучыліся тры буйныя аб’яднанні паўднёвых (унутраных) манголаў, халха-манголаў і джунгараў (айратаў), якія знаходзіліся ў несупыннай барацьбе адно з адным. З 30-х гадоў XVII стагоддзя ў Кітаі і Цэнтральнай Азіі палітычная перавага перайшла да маньчжурскай дынастыі Цын. У 1636 годзе маньчжуры далучылі да сваіх уладанняў Унутраную Манголію. У 1688 годзе халха-манголы пагадзіліся на ўвядзенне маньчжурскіх войск на свае тэрыторыі для барацьбы з джунгарамі. У 1691 годзе курултай халха-мангольскіх ханаў прызнаў сваю падначаленасць дынастыі Цын. У 1758 годзе пала Джунгарскае ханства.

Далучэнне зямель (Знешняй Манголіі) да імперыі Цын не азначала поўнай згубы незалежнасці. Мангольскія роды працягвалі кіравацца аўтаномна. Ханы атрымоўвалі матэрыяльныя ўзнагароды ад імператарскіх уладаў. З XVII стагоддзя духоўную і часткова свецкую ўладу атрымалі будысцкія правіцелі — (). Аднак на тэрыторыі Знешняй Манголіі знаходзіліся кітайская адміністрацыя, гарнізоны, дзейнічалі кітайскія прадпрымальнікі і г. д. Карыстаючыся аслабленнем маньчжураў, у другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя расійскія ўлады арганізавалі ў Манголію шэраг даследчых экспедыцый. Паступова расійскія прадпрымальнікі і ваенныя занялі вызначальныя пазіцыі. Улада кітайскай адміністрацыі стала фармальнай.

Навейшы перыяд

У выніку кітайскай рэвалюцыі 1911 года дынастыя Цын пала. На тэрыторыі Знешняй Манголіі на чале з багдыханам. Аднак не была прызнаная кітайскім рэспубліканскім урадам. У 1915 годзе на канферэнцыі ў Кяхце Кітай пад ціскам Расіі пагадзіўся з шырокай аўтаноміяй Манголіі.

Пасля захопу ўлады ў Расіі бальшавікамі ў 1917 годзе ўсе папярэднія міжнародныя дагаворы, якія маглі б лічыцца кабальнымі, былі адмененыя. Дзякуючы гэтаму ў 1918 годзе Кітай атрымаў магчымасць зноў увесці свае ваенныя сілы ў Мангольскую аўтаномію. У лістападзе 1919 года мангольскі ўрад быў распушчаны, а армія раззброеная. У 1920 годзе на тэрыторыю Манголіі ўвайшлі атрады сібірскіх казакоў і часткі на чале з баронам Р. Ф. Унгернам фон Штэрнбергам. Яны распачалі ваенныя дзеянні супраць кітайцаў. Р. Ф. Унгерн прыняў будызм і заручыўся падтрымкай мясцовых феадалаў і часткі будысцкіх святароў. У 1921 годзе ён стаў «белым» дыктатарам Манголіі. Яго армія ўварвалася ў межы савецкай і была разбітая. Р. Ф. Унгерн быў арыштаваны і расстраляны.

У 1919 годзе ва (Улан-Батары) склаліся дзве нацыяналістычныя мангольскія групы на чале з Дамдзінам Сухэ-Батарам (1893—1923) і (1895—1952), якія арыентаваліся на падтрымку ўрада РСФСР. У 1920 годзе яны аб’ядналіся ў (пазней — Мангольская народная рабочая партыя, МНРП). Яе першы з’езд адбыўся ў сакавіку 1921 года на тэрыторыі Расіі, у Кяхце. На ім быў створаны часовы народны ўрад і мангольская народная рэвалюцыйная армія на чале з Д. Сухэ-Батарам. Пасля паражэння Р. Ф. Унгерна летам 1921 года пры падтрымцы Чырвонай арміі ўступіла ў Манголію. 6 чэрвеня была занятая Урга. 11 чэрвеня 1921 года лічыцца днём перамогі . 1 лістапада 1921 года народны ўрад і багдыхан падпісалі дагавор, згодна з якім апошні фармальна захоўваў тэакратычныя прывілеі, але фактычная ўлада пераходзіла да Часовага ўрада. 5 лістапада 1921 года ў Маскве паміж Манголіяй і РСФСР быў падпісаны .