Біргіт Ыйгемеэль (; нарадзілася 24 верасня 1988, павет Рапла, Эстонская ССР) — эстонская музыкантка. Прадстаўніца Эстоніі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013».
Кар’ера Пераможца першага сезона (2007) нацыянальнага тэлешоу «Эстонія шукае суперзорку».
У 2007 годзе дэбютавала як актрыса ў пастаноўцы п’есы Шэкспіра «Два веронца» (Сільвія).
У тым жа годзе на італьянскім фестывалі культуры «L’Olivo d’Oro» (Залатая аліва) Біргіт стала першай не-італьянкай, узнагароджанай Залатой пальмавай галіной.
Прадстаўніца Эстоніі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», выступала з песняй «Et uus saaks alguse» і прайшла ў фінал, у якім заняла 20 месца з 26 выканаўцаўОт Эстонии на «Евровидение» — певица с труднопроизносимой фамилией.
Дыскаграфія
Альбомы Birgit Õigemeel / Біргіт Ыйгемеэль Ilus aeg / Цудоўны час Teineteisel pool / Другая частка другога Uus algus / Новы пачатак
Сінглы Kas tead, mida tähendab… / Ты ведаеш, што гэта такое? (2007) 365 Days / 365 дзён (2008) Homme / Заўтра (2008) Ise / Сама (2008) Last Christmas / У мінулыя Каляды (2008) Talve võlumaa / Зімовая краіна цудаў (2008) Moonduja / Прадастаўленне (2009) See öö / У ту ноч (2009) Kahe vahel / Паміж німі (2009) Põgenen / Уцёкі (2009) з Койтам Тооме Sinuga end elusana tunda võin / З табой я адчуваю сябе жывою (2010) Parem on ees / Наўпрост (2011) You’re Not Alone / Ты не самотны (2011) з групай Violina Et uus saaks alguse / Новы пачатак (2013) Sea of Life / Мора жыцця (2013) з групай Violina Nii täiuslik see / Як гэта выдатна (2013) Olen loodud rändama / Я створана для падарожжаў (2013) Lendame valguskiirusel / Лётаць з хуткасцю святла(2014) Pea meeles head / Помні толькі добрае (2014) з Отам Лепландам Kolm kuud / Тры месяцы (2014) Kingitus / Падарунак (2015)
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2013 Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Эстоніі