Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (НДІЭВМ) — будынак у Мінску, размешчаны па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155. Пабудаваны ў 1980 г. (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін).
Архітэктура Пабудаваны з цэглы і жалезабетону.
Кампазіцыя будынка асіметрычная, франтальная, з падоўжаным галоўным фасадам, складаецца з 2 13-павярховых аб'ёмаў з перападам вышынь, абумоўленым паніжэннем рэльефу, і невялікай нізкай прыбудовы. Месца злучэння аб'ёмаў падкрэслена лесвічным блокам. Галоўны ўваход вылучаны магутнай раскрапоўкай на ўсю вышыню корпуса. Да яго вядзе тэраса з шырокай лесвіцай, каля якой арганізаваны зялёны дворык з басейнам і дэкаратыўнай скульптурай. Выразнасць фасадам надае разнастайнасць канструкцыйна-дэкаратыўных прыёмаў, выкарыстанне рабрыстых і стамалітавых панэлей, маналітнага жалезабетону, каляровай тынкоўкі, прыроднага каменю. Планіроўка паверхаў калідорная, з двухбаковым размяшчэннем кабінетаў і лабараторый. На першых паверхах і ў прыбудове — службовыя памяшканні і сталовая.
Літаратура
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Някрасава (Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Грыгор’ева Катэгорыя:1980 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Алега Ладкіна Катэгорыя:НДІЭВМ