Барыс Пухоўскі (нар. ) — беларускі гандбаліст, разыгрывальнік украінскага клуба «Матор» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Біяграфія Пачынаў кар’еру ў мінскім СКА, у 2009 годзе перабраўся ў «Дынама», але ў пачатку 2012 года вярнуўся ў склад армейцаў і дапамог клубу ў 2013 годзе выйграць еўрапейскі Кубак выкліку. У 2013—2015 гадах выступаў за венгерскі клуб «Чурго», у першай палове 2015 года зноў гуляў за СКА, пасля чаго стаў іграком украінскага «Матора». Вясной 2016 года на правах арэнды выступаў у Катары, пазней вярнуўся ў Запарожжа.
Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 2005 года. Выступаў на чэмпіянатах свету 2013, 2015, 2017, чэмпіянатах Еўропы 2008, 2014, 2016, 2018.
Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы20054320061033200784620081464200912562010148420111248201215552013207120141463201519792016189320171666201814632019825Усяго198849
Спасылкі ЧМ-2013. Превью. Наблюдайте регламент! ЧМ-2017. Руан. Состав на завтра
Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Матор Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ГК Аль-Кіяда Катэгорыя:Ігракі ГК Чурго Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Дынама Мінск