Дзмітрый Падстрэлаў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца албанскага «Партызані Тырана» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера З 2014 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» вылецеў у Першую лігу, і Дзмітрый стаў прыцягвацца да асноўнага складу, у асноўным выхадзіў на замену.

У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца сезона 2018. У сезоне 2017 выступаў у асноўным за дубль магіляўчан. 3 лістапада 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мазырскай «Славіяй» (5:3) і паспеў адзначыцца галявой перадачай.

Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, у кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», хутка замацаваўся ў стартавым складзе ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў.

У снежні 2019 года, пасля таго як «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт. Замацаваўся ў асноўным складзе гарнякоў, у сезоне 2020 правёў усе 30 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, пераважна ў стартавым складзе, і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны. У 2021—2022 гадах заставаўся іграком асновы, заваяваў яшчэ два чэмпіёнскія тытулы.

У лютым 2023 года перайшоў у казахстанскі «Каспій». У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. У снежні 2023 года пакінуў барысаўскі клуб.

У студзені 2024 года далучыўся да мінскага «Дынама». Правёў за клуб 38 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 7 мячоў і аддаў 5 галявых перадач.

4 студзеня 2025 года паўабаронца стаў іграком албанскага «Партызані», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады

Міжнародная кар’ера У сакавіку 2017 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы ў Англіі.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў адным з асноўных нападнікаў моладзевай зборнай.

23 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Узбекістана (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У наступным матчы, 26 лютага 2020 года супраць Балгарыі (1:0), адзначыўся дэбютным голам за зборную.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Дняпро 14 0 2015 Д2 Дняпро 17 1 2016 Д2 Дняпро 11 1 2017 Д1 Дняпро 1 0 2018 Д1 Дняпро 10 1 2019 Д1 Дняпро 22 4 2020 Д1 Шахцёр 30 8 2021 Д1 Шахцёр 26 0 2022 Д1 Шахцёр 28 5 2023 (1) Д1 Каспій 13 2 2023 (2) Д1 БАТЭ 11 3 2024 (1) Д1 Дынама (Мінск) 2024/2025 Д1 Партызані (Тырана)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Каспій Актау Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызані Тырана