Глеб Вячаслававіч Багдановіч () — беларускі палітык і ваенны дзеяч, публіцыст, доктар медыцыны.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1913 годзе. Сын Вячаслава Багдановіча.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію, медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў сябрам Беларускай студэнцкай карпарацыі «Скарынія» ў Вільні, друкаваўся ў часопісе «Новая варта».
Падчас нямецкай акупацыі спачатку працаваў доктарам у Івянцы на Валожыншчыне. Удзельнічаў у нацыянальным падпольным руху, быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. З мая 1944 года афіцэр Беларускай краёвай абароны. З ліпеня 1944 года знаходзіўся ў дэсантным батальёне «Дальвіц». Браў удзел у падпольным антыкамуністычным руху, спачатку ў Беларусі, а з 1945 года ў Польшчы, куды прарваўся з групай АК «Лялюся». З лета 1945 года жыў і працаваў доктарам на Беласточчыне. Быў прызваны ў польскае войска, у рангу паручыка служыў старшым палкавым урачом.
14 кастрычніка 1949 года арыштаваны польскай Службай бяспекі і дэпартаваны ў СССР. Зняволенне адбываў у Варкуце. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Рудзенску, працаваў доктарам.
Памёр у 1971 годзе, пахаваны на мясцовых могілках у Рудзенску.
Крыніцы
Літаратура
Антысавецкія рухі ў Беларусі: 1944—1956. — Мн.: Архіў Найноўшай Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-07-3
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц» Катэгорыя:Члены Беларускай незалежніцкай партыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі