Міхась Багун, сапр. Міхаіл Фёдаравіч Блошкін (, Мінск — ; Іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг.) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1928). 3 1929 года настаўнічаў у вёсцы Рожна Бягомльскага раёна. У 1931—1932 гадах працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1932 годзе вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935—1936 гадах літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва»..

Арыштаваны 4 лістапада 1936 года, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 снежня 1954 года. У Гродне, на Праваслаўных могілках (паблізу Фарных каталіцкіх могілак) на магіле яго маці, Веры Блошкінай, устаноўлены кенатаф з партрэтам паэта.

Творчасць

Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаны пад уплывам У. Маякоўскага. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нацыянальна-рэвалюцыйную вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на беларускую мову раманы М. Астроўскага «» (1936), «Ваколіцы» (1931, са З. Астапенкам), «Брускі» (1932, з Т. Кляшторным), вершы А. С. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і інш.

Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы.

Бібліяграфія Выбранае. — Мн., 1961.

Літаратура

Звонак А. Паэзія Міхася Багуна // ЛіМ. 1958, 2 жн. Грахоўскі С. Другое жыццё паэта // ЛіМ. 1961, 5 мая Хведаровіч М. Пясняр залатой рані: Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна // ЛіМ. 1968, 15 ліст.

Спасылкі

БАГУН Міхась // БАГУН Міхась //

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР