Сенгілей () — горад (з 1943 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сенгілееўскага раёна Ульянаўскай вобласці. Насельніцтва 6,2 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1666 годзе як Сенгілееўская слабада.

Размешчаны ў Сярэднім Паволжы, на схілах Прыволжскага ўзвышша, на правым беразе ракі Волгі (Куйбышаўскае вадасховішча), за 72 км на поўдзень ад Ульянаўска.

Заводы: цэментавы, гароднінакансервавы. Мэблевы камбінат, філіял Ульянаўскага радыёлямпавага завода. Аб’яднанне «Энергасервіс» (вытворчасць пагрузчыкаў да трактароў, труб малога дыяметра і інш.). Млынавы камбінат, масларобны завод.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Ульянаўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1666 годзе