Пётр Іва́навіч Івашу́цін (народж. Івашуціч; , — , ) — кіраўнік органаў дзяржаўнай бяспекі і ваеннай разведкі СССР. Генерал арміі (1971), Герой Савецкага Саюза (1985).
Першы намеснік старшыні КДБ СССР (1954—1963), выконваючы абавязкі старшыні КДБ СССР (5 лістапада — 13 лістапада 1961), начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба УС СССР (1963—1986).
Біяграфія Пётр Іванавіч Івашуціч (пазней прозвішча было зменена на Івашуцін) нарадзіўся 5 (18) верасня 1909 года ў Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў сям’і чыгуначніка. Жыў і вучыўся ў Чарнігаўскай вобласці. Скончыў чыгуначную школу ў Сноўске, прафтэхшколу ў Гародні.
У 1926—1931 гадах працаваў на чыгунцы і на механічным заводзе ў горадзе Іванава-Вазнясенске. У 1930 годзе ўступіў у УКП(б).
Даваенная служба У Чырвонай Арміі з 1931 года, па партыйнай мабілізацыі быў прызваны і накіраваны на вучобу — у 1933 годзе скончыў Сталінградскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У 1933—1936 гадах — лётчык-інструктар 107-й авіябрыгады Маскоўскай ваеннай акругі. У 1937 годзе — камандзір цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У 1937—1939 гадах вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Са студзеня 1939 года — у органах контрразведкі РСЧА. Займаў пасаду начальніка асобага аддзела НКУС 23-га стралковага корпуса. Удзельнік савецка-фінландскай вайны.
Вялікая Айчынная вайна Падчас Вялікай Айчыннай вайны з мая па кастрычнік 1941 года — намеснік начальніка 3 ГА аддзела Закаўказскага фронту. Са снежня 1941 года — намеснік начальніка Асобага аддзела НКУС Крымскага фронту. З чэрвеня 1942 года — на той жа пасадзе на Паўночна-Каўказскім фронце, са снежня 1943 года — у Чарнаморскай групе войскаў Паўночна-Каўказскага фронту. З сакавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ 47-й арміі. З 29 красавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ Паўднёва-Заходняга, з кастрычніка 1943 года — 3-га Украінскага франтоў. Вёў перамовы з прадстаўнікамі румынскага ўрада аб выхадзе гэтай краіны з вайны на баку фашысцкай Германіі. 25 верасня 1944 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнанта.
Пасляваенная служба З ліпеня 1945 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ у Паўднёвай групе войскаў, калі гэта ўпраўленне ў 1946 годзе было перайменавана ва Упраўленне контрразведкі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі па той жа групе войскаў — пакінуты на займаемай пасадзе. З лістапада 1947 года — начальнік Упраўлення контразведкі МДБ СССР па . З лістапада 1949 года па студзень 1952 года — начальнік контрразведкі МДБ Ленінградскай ваеннай акругі.
У студзені — жніўні 1952 года — намеснік начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення (ваенная контрразведка) . З верасня 1952 года — Міністр дзяржаўнай бяспекі Украінскай ССР. З сакавіка 1953 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Украінскай ССР. З ліпеня 1953 года — намеснік начальніка 3-га ўпраўлення (ваенная контрразведка) Міністэрства ўнутраных спраў СССР. У 1954 годзе — начальнік ўпраўлення контрразведвальнай работы ў прамысловасці.
Адразу пасля стварэння КДБ СССР быў пераведзены туды і ў сакавіку 1954 года быў прызначаны начальнікам 5-га ўпраўлення (эканамічная контрразведка) КДБ пры СМ СССР.
З чэрвеня 1954 года — намеснік старшыні КДБ, у 1956—1963 гадах першы намеснік старшыні КДБ пры Савеце міністраў СССР. 5 — 13 лістапада 1961 года — выконваючы абавязкі старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР.
18 лютага 1963 года прысвоена званне званне генерал-палкоўніка.
У 1950—1954 гадах і з 1966 года — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР ад Паўночна-Асяцінскай АССР.
Начальнік ГРУ З 14 сакавіка 1963 года па 19 ліпеня 1986 года — начальнік . Стаж службы П. І. Івашуціна ў ГРУ склаў 24 гады.
Адной з першачарговых задач, якую прыйшлося вырашаць П. І. Івашуціну — гэта звясці да мінімуму тую шкоду, якую нанёс ГРУ А. Пянькоўскі.
Па ініцыятыве П. І. Івашуціна ў ГРУ у 1963 годзе пачала стварацца сістэма кругласутачнага атрымання інфармацыі і яе ацэнкі з мэтай выяўлення прыкмет павышэння боегатоўнасці замежных узброеных сіл. Фактычна, стваралася сістэма папярэджання вышэйшага кіраўніцтва краіны аб ваенных пагрозах у рэжыме рэальнага часу. Гэта сістэма пасля стала называцца Камандным пунктам і пазней стала асновай для стварэння Олег Хлобустов. Петр Ивашутин. Жизнь отдана разведке. — М.: Алгоритм, 2016..
У 1963 годзе П. І. Івашуцін здзейсніў паездку на Кубу. Вынікам гэтай паездкі было разгортванне ў Лурдэсе (прыгарадзе Гаваны) цэнтра тэхнічнай разведкі.
Па патрабаванні Івашуціна было пачата будаўніцтва новага комплексу будынкаў для патрэб ГРУ ў МасквеТак званы «Акварыум».
Пасля з’яўлення ў космасе першых разведвальных спадарожнікаў па ініцыятыве Івашуціна ў ГРУ з’явіўся аддзел Касмічнай разведкі.
Пасля ГРУ У 1987—1992 гадах Івашуцін працаваў ў . З 1992 года — у адстаўцы.
Памёр 4 чэрвеня 2002 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках (участак 4).
Ацэнкі Генерал-палкоўнік Чэслаў Кішчак:«Галава ў яго працавала выдатна. Часам удавалася перавесці размову на тэму Афганістана, і ён пачынаў апераваць прозвішчамі правадыроў плямёнаў, адрозненнямі паміж імі, хто на кім жанаты, чыя дачка за якога правадыра была выдадзена. Я некалькі разоў гэта правяраў. Быў выпадак, калі справакаваны Ярузельскім Івашуцін пачаў сыпаць тактыка-тэхнічнымі дадзенымі крылатых ракет. Я запісаў, а потым праверыў. Усе цалкам сышлося… Ён быў разумным, здольным, ініцыятыўным і вельмі ўпэўненым у сабе, добра ведаў сабе цану»Военная разведка и эпоха разрядки .. Герой Савецкага Саюза генерал арміі , які ў 1942—1945 гадах быў начальнікам штабаПаўднёва-Заходняга, Варонежскага, Закаўказскага, 1-га і 3-га Украінскіх франтоў, пісаў: «…Пётр Іванавіч прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні наступальных аперацый 3-га Украінскага фронту. Асабліва шмат сіл і энергіі ўклаў ён у падрыхтоўку і ажыццяўленне Яска-Кішынёўскай, , Венскай аперацый, забеспячэнне дзеянняў войскаў фронту па вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Вайну П. І. Івашуцін скончыў у Аўстрыі. Там сустрэў і Дзень Перамогі…»Маршал военной разведки
Воінскія званні Капітан дзяржаўнай бяспекі — 04.02.1939; маёр дзяржаўнай бяспекі — 16.04.1942; палкоўнік — 14.02.1943; генерал-маёр — 26.05.1943; генерал-лейтэнант — 25.09.1944; генерал-палкоўнік — 18.02.1958; генерал арміі — 23.02.1971.
Узнагароды Герой Савецкага Саюза (21.02.1985, за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і паспяховую дзейнасць па ўмацаванні Узброеных Сіл СССР у пасляваенны перыяд). 3 ордэны Леніна (13.09.1944, 21.02.1978, 21.02.1985). Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (21.02.1974). 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга (19.03.1944, 23.05.1952, 21.02.1964, 31.10.1967, 28.04.1980). Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені (28.04.1945). 2 ордэны Кутузава 2-й ступені (29.06.1945, 4.11.1981 — па выніках правядзення вучэнняў Захад-81). 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені (26.10.1943, 11.03.1985). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (7.10.1959). 3 ордэны Чырвонай Зоркі (7.04.1940, 17.04.1943, 6.11.1946). 3-й ступені (Расійская Федэрацыя, 1999). Медалі. Замежныя ордэны і медалі. Вышэйшыя ведамасныя ўзнагароды органаў дзяржбяспекі СССР: (1942), (1958).
У мастацкай літаратуры Генерал арміі Пётр Іванавіч Івашуцін фігуруе ў аўтабіяграфічным рамане Віктара Суворава «Акварыум».
Літаратура
С. 578.
Спасылкі
Мікалай Поросков. Чалавек, які стварыў «Акварыум» (арыгінал). Ігар Папоў чвэрць стагоддзя быў даручэнцаў легендарнага начальніка ГРУ. Пётр Вялікі айчыннай ваеннай разведкі. Уладзімір Лота. Маршал ваеннай разведкі. Помнік на магіле П. І. Івашуціна на Траякураўскіх могілках г. Масквы . Ваенны разведчык № 001. http://shieldandsword.mozohin.ru/personnel/ivashutin_p_i.htm
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Постаці спецслужбаў Расіі Катэгорыя:Постаці спецслужбаў СССР Катэгорыя:Старшыні КДБ СССР Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Разведчыкі СССР