Віктар Мікалаевіч Аслюк (нар. ) — беларускі рэжысёр і сцэнарыст.

Біяграфія Выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускай акадэміі мастацтваў (майстэрня Віктара Дашука). З 1995 года працуе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». З 2003 года — сябра Еўрапейскай кінаакадэміі. Рэжысёр больш чым 40 дакументальных фільмаў. Удзельнік шматлікіх міжнародных кінафестываляў, на якіх атрымаў каля 60 узнагарод. Лаўрэат фестываляў дакументальнага і кароткаметражнага кіно «Cinema du Reel» (Францыя), «DOKLeipzig» (Германія), Tampere International Short Film Festival (Фінляндыя), «Послание к человеку» (Расія), Prix Europa (Германія). У 2003 годзе фільм Віктара Аслюка «Мы жывем на краі» быў намінаваны на Еўрапейскую кінапрэмію ў намінацыі «лепшы кароткаметражны фільм». Фільмы Віктара Аслюка дэманстраваліся ў межах анлайн-фестываля «BelarusDocs».

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі