Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 19 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Архітэктура Дом № 19 уяўляе сабой двухпавярховы чатырохвугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Накрыты двухсхільным дахам з дахавымі вокнамі. На галоўным фасадзе пад дахам праходзіць шматслойны развіты карніз. Прамавугольныя вокны вылучаны дэкаратыўнымі падаконнымі плітамі. Тарцы будынка глухія, завершаны трохвугольнымі шчытамі. На другім паверсе дваровага фасада знаходзіцца невялікая галерэя, на якую вядуць лёгкія лесвіцы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску