Скі́далька, Скі́даліца, Скідаля́нка, Скі́дзелька, Скідзяліца, Скідзялянка — рака ў Беларусі, у Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).
Назва Корань Skid- у літоўскім гідроніме Skid-upysA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 303.. Звязана з літоўскім skidyti, skisti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца». Далей да індаеўрапейскага *(s)k(h)ed- «расколваць, раскідаць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 918—919.. Водныя назвы, утвораныя ад каранёў з падобнай семантыкай, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунакВ. Н. Топоров. Из индоевропейской этимологии III (1-3) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропеистика. Кн. 1. Москва, 2006. С. 106—107, 119..
Пашыральнік -el- у назве недалёкай адсюль нёманскай ракі Зецела (Zietela > Дзятлаўка). Назва Зецела другасная, ад яцвяжскай назвы возера *ZeitōА. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155.. Пашыральнік -el- таксама ў назве ракі Дрысела на Павоччы (каля Разані), у якой корань той жа, што і ў назве дзвінскай Дрысы.
Гідраграфія Даўжыня 28 км, 20 км з іх у Мастоўскім раёнеАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 450 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰.
Пачынаецца за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заполле Мастоўскага раёна, упадае ў Котру за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Некрашы Гродзенскага раёна.
Прытокі: рака Спушанка і меліярацыйныя каналы. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусця ракі Спушанка ў межах горада Скідзель) каналізаванае.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гродненской области
Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Котры