Перламутраўка Селена (Boloria selene) — матылёк з сямейства німфалід (Nymphalidae). Адна з самых распаўсюджаных перламутравак у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі.
Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла 18-20 мм. Верхні бок крылаў руда-буры з характэрным чорным малюнкам. Малюнак можа моцна вар'іраваць, часам могуць сустракацца цёмныя асобнікі з пашыраным узорам малюнка на верхнім боку крылаў, карычневая афарбоўка пры гэтым захоўваецца толькі па краях крылаў. Светла-жоўтая перавязь на ніжнім боку задніх крылаў звычайна з трыма сярэбранымі плямамі. Наперадзе сярэдзінай перавязкі знаходзіцца шэраг чорных кропак.
Распаўсюджанне Шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе і Азіі да Карэі. Таксама можна сустрэць і ў Паўночнай Амерыцы.
Кармавыя расліны вусеняў Фіялка сабачая, фіялка балотная, фіялка трохкаляровая, буякі, суніцы.
Спасылкі Butterfly Conservation website description Butterfly Conservation management Fact Sheet
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Німфаліды