Аванес Тадэвосавіч Туманян (; , сяло Дсех, Арменія — 23 сакавіка 1923, Масква, РСФСР) — армянскі паэт і пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нацыянальны паэт Арменіі.
Біяграфія
Аванес Туманян нарадзіўся ў сям’і святара. Згодна радавому паданню, род Туманянаў паходзіць ад галіны армянскага княскага (нахарарскага) роду Маміканянаў, які кіраваў у сярэднія вякі ў сяле Дсех (Лары).
У 1878—1883 годах атрымаў пачатковую адукацыю ў школе Джэлалаглы, а потым перавёўся ў школу Нерсісян у Тыфлісе (Тбілісі), аднак па прычыне матэрыяльных цяжкасцей быў змушаны ў 1887 годзе пакінуць яе і паступіць на працу ў Тыфліскі армянскі народны суд, а пазней — у Армянскі выдавецкі саюз.
Пісаць пачаў з сярэдзіны 1880-х гадоў, супрацоўнічаў у армянскіх газетах і часопісах.
Атрымаў шырокую слыннасць пасля выхаду складанкі «Вершы» (на арм., 2 т., 1890—1892). У многіх сваіх творах Туманян звяртаецца да нялёгкага лёсу армянскага сялянства, да розных бакоў традыцыйнага парадку яго жыцця, пра гэта расказваюць яго паэмы: «Маро» (1887 г., апублікавана ў 1892 г.), «Сако з Лары» (1889 г., апублікавана ў 1890 г.), паэма «Ануш» (1890 г., апублікавана ў 1892 г., А. Тыгранянам да яе напісана опера).
У 1899 годзе ў Тыфлісе стварыў літаратурны кружок «Вернатун», членам якога былі бачныя армянскія паэты, пісьменнікі, мастакі і кампазітары.
Быў вядомы таксама як грамадскі дзеяч, двойчы быў арыштаваны царскім урадам. У 1912—1921 гадах быў старшынём Каўказскага саюза армянскіх пісьменнікаў, у гады генацыду армян дапамагаў уцекачам з Заходняй Арменіі (завошта быў узнагароджаны народным званнем «Паэт усіх армян»), выступаў за перамір’е ў армяна-грузінскай вайне 1918 года. Пасля саветызацыі Арменіі ўзначальваў Камітэт дапамогі Арменіі.
Быў у сяброўскіх адносінах са многімі армянскімі, грузінскімі, рускімі паэтамі і пісьменнікамі свайго часу, перакладаў з некалькіх моў (Байран, Гётэ, Пушкін).
Памёр у маскоўскай гарадской лякарні ад раку. Пахаваны ў Тбілісі ў Пантэоне Хаджыванка.
Асабістае жыццё
У 1888 годзе жаніўся з Вольнай Мачкальян (сканала на 100-м годзе жыцця ў Ерэване). Меў моцную і вялікую сям’ю, 10 дзяцей — 4 сыны і 6 дачок, некаторыя з якіх пасля сталі вядомымі грамадскімі дзеячамі.
Адзін з сыноў Туманяна — Артавазд (1894—1918) загінуў у 1918 годзе падчас наступу турэцкіх войскаў на Каўказскім фронце.
Трое іншых сыноў — Мушэг (1889—1938), Алік (1896—1937) і Арэг (1900—1938) былі рэпрэсаваны і расстраляныя ў эпоху сталінізму.
Вядомымі туманянаведамі былі Седа і Ануш Туманян. Дачка Туманяна Тамара была архітэктарам, заслужаным дзеячам культуры Армянскай ССР.
Памяць
У Арменіі імем Туманяна названы горад, вуліцы, школы, яму ўсталяваны помнікі. З 1953 годзе ў Ерэване дзеійнічае дом-музей паэта. Пазней адкрыўся дом-музей і ў сяле Дсех. Туманяну прысвечаны верш В. Я. Брусава «Ды будзе справядліва адплата…» (1916). Туманян намаляваны на сучаснай купюры 5000 драм. У 1969 годзе была выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Туманяну. У 2000 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну. У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Арменіі, прысвечаная Туманяну. У 2011 годзе была выпушчана паштовая марка Расіі, прысвечаная Туманяну. Амаль ва ўсіх гарадах Арменіі ёсць школа імя Аванеса Туманяна. Імем паэта названа таксама школа № 3 у горадзе Сцепанаван. У Сцепанаване вучыўся і сам паэт. Імем Туманяна названа плошча ў Маскве. У Тбілісі і Кіеве, Данецку ёсць вуліцы Туманяна. Імя прысвоена Ерэванскаму дзяржаўнаму тэатру лялек.
Бібліяграфія
Избранное. Стихи и проза, Перевод с армянского «Заря Востока», Тбилиси, 1937, 187 стр. Избранные произведения, М., Гослитиздат. 1937, 255 стр. Избранное, Под редакцией С. Шервинского, Армгиз, Ереван, 1941, 359 стр. (В конце книги имеется указатель «Ованес Туманян в русских переводах».) Избранное, Перевод с армянского под редакцией С. Шервинского, рисунки В. Бехтеева, Детиздат, М.—Л., 1945, 110 стр. Избранные произведения. Перевод с армянского, составление и редакция С. Хитаровой, М., Гослитиздат, 1946, 414 стр. Избранные сочинения. Под редакцией Мариэтты Шагинян. Армгиз. Ереван — Москва. 1950, 541 стр. Легенды и сказки: Пер. с арм. /Ованес Туманян; Ил. Е. Садовниковой. Москва: 2005.
Беларускія пераклады На беларускую мову творы пераклалі Мікола Аўрамчык, Пятрусь Броўка, Рыгор Барадулін, Сцяпан Гаўрусёў, Алесь Звонак, Міхась Калачынскі, Еўдакія Лось, Янка СіпакоўГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.. Казкі і легенды: Для малод.узросту / Маст. В.Варанецкі. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд. дзіцячай і юн. літ., 1958. — 48с. Лірыка: пераклады з армянскай мовы / Аванес Туманян. — Мінск : Беларусь, 1969. — 117, с.
Спасылкі
Сайт Музея Туманяна Биография писателя на сайте Armenianhouse.org К 135-летию со дня рождения Ольги Туманян Сказки О. Туманяна в интернете, на русском языке Произведения О. Туманяна на русском, армянском, а также английском языках, сайт Armenianhouse.org Полное собрание сочинений Ованеса Туманяна на армянском языке Все Сказки О. Туманяна на русском языке Ованес Туманян
Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Арменіі