Юзаф Беркман (, ; ) — мастак, жывапісец і публіцыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў Валожыне 4 жніўня 1838 года ў сям’і ўрадавага лекара Ашмянскага павета Казіміра і Разаліі з Расінскіх. Шляхецкі род Беркманаў мае шведскае паходжанне. Бацька - Казімір - атрымаў доктарскую ступень у Віленскім універсітэце, падчас выправы Напалеона ў 1812 годзе быў лекарам пры V-м корпусе Юзафа Панятоўскага, служыў у якасці павятовага лекара ў Шаўлях, Ашмянах і Валожыне, дзе таксама выконваў абавязкі хатняга лекара ТышкевічаўSzarejko Piotr. Słownik lekarzy polskich XIX wieku. Warszawa: Towarzystwo Lekarskie Warszawskie, 1991. S. 16..

Юзаф Беркман вучыўся ў Віленскай гімназіі, пасля сканчэння паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на медыцынскі факультэт, але праз паўгода перавёўся ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на прыродазнаўча-матэматычны факультэт, дзе абраў матэматыку. Адначасова наведваў лекцыі па мастацтву ў Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваўBaerkman Józef // Polski Słownik Biograficzny, Kraków, 1935. Т. 1, s. 215.Bukowski Konstanty. Józef Baerkman. Weteran z roku 1863. Sylwetka // Dziennik Wileński. — 16 listopada 1917 r. — No 263. — S. 4.

12 лютага 1861 года браў удзел у патрыятычным набажэнстве студэнтаў-палякаў у касцёле Святой Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу. За ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі ў кастрычніку 1861 года быў зняволены на некалькі месяцаў у Кранштацкай крэпасці, вызвалены 6 снежняСеменов Е.В., Покацкий В.А. Польский ссыльный художник Юзеф Беркман в Байкальском регионе в 60—70-е годы XIX века. Научный диалог. 2022;11(7):449-466..Пасля вызвалення з турмы вярнуўся ў Вільню, дзе разам з Аляксандрам і Канстанцінам Далеўскімі і Эдмундам Вярыгай арганізаваў таемную друкарню на Зарэччы, дзе друкавалі патрыятычныя адозвы, у тым ліку на літоўскай мове.

У 1862 годзе працаваў на будаўніцтве Пецярбургскай лініі чыгункі. У канцы 1862 года здолеў аднавіцца на вучобе ў Санкт-Пецярбургу. У 1863 годзе на заклік Зыгмунта Серакоўскага кінуў вучобу і прыняў удзел у паўстанні 1863 года, спачатку ў атрадзе Зыгмунта Мінейкі, а пасля яго паражэння — у атрадзе Густава Чаховіча. У баі пад Рудзішкамі Троцкага павета 12 кастрычніка 1863 года паранены і арыштаваны. Асуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і на чатыры гады катаржных прац у СібірыМатвейчык Дзмітрый. Удзельнікі паўстання 1863-64 гадоў: біяграфічны слоўнік.  Мінск: Беларусь, 2016. - С. 78..

Вызвалены ад катаржных прац на пасяленне паводле царскага маніфеста 1866 года (звесткі пра дадатковыя чатыры гады ссылкі за спробу ўцёкаў не пацвярджаюцца), у 1870 годзе пераехаў у Іркуцк, дзе адкрыў мастацкую студыю-майстэрню разам з мастаком і ссыльным Станіславам Вронскім. У 1875—1876 гадах падчас навуковай экспедыцыі Бенядыкта Дыбоўскага па вывучэнні Байкала рабіў фотаздымкі. У 1877 годзе пераехаў у Ніжні Ноўгарад, а ў 1880 годзе — у Ліепаю, дзе працаваў у чыгунцы і пры будаўніцтве ваеннага порта. Мастак вярнуўся з ссылкі ў 1884 годзе і пасяліўся ў Варшаве, дзе працаваў у Варшаўска-Венскай чыгунцы. У 1898—1900 гадах вывучаў жывапіс у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў.

У 1900 годзе вярнуўся ў Варшаву, у 1901 годзе — разам з братам Міхалам перабраўся ў Скернявіцы. У студзені 1914 года пасля смерці брата пераехаў да сястры ў Вільню.

Памёр 19 ліпеня 1919 года ў Варшаве.

Творчасць Пісаў акадэмічныя карціны, асноўныя тэмы жывапісных твораў — сцэны паўстання і жыцця ссыльных паўстанцаў, а таксама ўшанавання іх памяці («Магіла Серакоўскага», «Смерць Нарбута» і іншыя).

Сярод значных твораў: «Дастаўка пошты для сібірскіх ссыльных праз раку Ангару» (1915) — захоўваецца ў Літоўскім нацыянальным мастацкім музеі. Тры карціны захоўваюцца ў Іркуцкім абласным музеі: «Тройка», «Вершнік з двума канямі» і «Пурга ў Тункінскай даліне».

Аўтар «Успамінаў пра паўстанне 1863 у Ашмянскім павеце і пра побыт у Сібіры» (рукапіс быў у сям’і, фрагмент апублікаваны ў "Kurjer Litewski"Kurjer Litewski. R. 10, 1914, № 311).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожыне Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ Катэгорыя:Зняволеныя Петрапаўлаўскай крэпасці Катэгорыя:Зняволеныя Кранштацкай крэпасці Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі Расіі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XIX стагоддзя