Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская (дзявочае: Вахоўская; , в. Качулава, Ціраспальскі павет, Херсонская губерня — , Масква), грамадска-палітычная дзяячка, публіцыстка, мемуарыстка, рэвалюцыянерка, народніца.
Біяграфія
Сям’я і маладосць Нарадзілася ў сям’і начальніка земскага аддзела, кіраўніком спраў Падольскага губернскага праўлення і спраў губернскіх устаноў: «Камітэта грамадскага здароўя», «Асаблівай прысутнасці Падольскага губернскага камітэта аб земскіх павіннасцях» і «Падольскай губернскай камісіі народнага харчавання», надворнага дарадцы Яна-Непамуцэна-Мікалая/Івана Мартынавіча Вахоўскага (1819 р.), з патомных дваран Валынскай губерні, і Марыі Ягораўны, народжанай Качулавой (1829—1860).
Яшчэ падчас вучобы ў гімназіі ў Камянец-Падольску далучылася да рэвалюцыйнай дзейнасці. Гімназію скончыла ў 1850 годзе.
У 1872 годзе выехала ў Швейцарыю, дзе паступіла на філасофскі факультэт Цюрыхскага ўніверсітэта. Там падтрымлівала зносіны з Міхаілам Бакуніным, уступіла ў бакунінскі гурток , наведвала гурток Пятра Лаўрова. У Расію вярнулася пасля выкліку 3 чэрвеня 1873 года Расійскім урадам.
Палітычная дзейнасць Па вяртанні ў Санкт-Пецярбург займалася распаўсюджваннем нелегальнай літаратуры і прапагандай сярод працоўных. Удзельніца пецярбургскага гуртка . Актыўная ўдзельніца арганізацыі «Чорны перадзел», падтрымлівала сувязі з кіраўніцтвам «Народнай волі». Мела сяброўскія адносіны з , , , Кацярына Брэшкай-Брашкоўскай. У гэтыя ж гады Варвара Іванаўна пазнаёмілася з Сяргеем Кавалікам; пазней сярэдні сын Радзівон ажаніўся з дачкой Каваліка, Марыей.
Арыштоўвалася ў пачатку 1874 і 1875 гадах. Пасля 3-гадовага турэмнага зняволення асуджаная Асобай Прысутнасцю Кіраўнічага Сената 23 студзеня 1878 года да трох гадоў турэмнага зняволення па (судовы працэс над удзельнікамі «хаджэння ў народ», паводле якога было арыштавана каля 4 тысяч чалавек). Ва ўзросце 23-х гадоў адседзела каля 3-х гадоў у адзіночцы.
Паводле хадайніцтва бацькі была перададзена яму на парукі. Каб вызваліцца з-пад нагляду паліцыі, узяла фіктыўны (першапачаткова) шлюб з Анатолем Бонч-Асмалоўскім, пасялілася ў маёнтку Блонь Ігуменскага павета. Далейшае жыццё Варвара Іванаўна разам з членамі сваёй сям’і прысвяціла народніцкай дзейнасці.
У пачатку 1882 года выехала ў Адэсу. Арыштавана ў сакавіку 1882 года пры выкананні даручэння члена выканкама «Народнай волі» В. М. Фігнер, з восені 1882 жыла ў Блоні пад наглядам паліцыі. У сярэдзіне 1880-х гадоў разам з мужам арганізавала ў Блоні асяродак рэвалюцыйнай прапаганды, стварыла бібліятэку нелегальнай літаратуры, пры ўдзеле Адама Багдановіча, разам з мужам арганізавала у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі Чёрный передел в Блони. .
Арыштавана ў красавіку 1908 года, у лютым 1910 года разам з мужам аддадзена пад суд. Разам з мужам і сынамі праходзіла па справе «Аб Блонскім сялянскім саюзе». Прыгаворана да 8-месячнага зняволення.
Пазней развяліся з мужам.
Апошні год жыцця правяла ў Доме ветэранаў рэвалюцыі ў Маскве. Пакінула ўспаміны. Пахавана на Новадзявочых могілках у Маскве.
Дзеці Іван Анатольевіч — самы старэйшы сын — памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў.
Сын Радзівон, эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ДПУ БССР разам з Гаўрылам Гарэцкім. Працаваў на будаўніцтве Беламорканала. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны.
Сын Глеб, археолаг, рэпрэсаваны ў 1934 годзе. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад Ленінград. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней.
Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года ў час блакады ад голаду.
Літаратура Бонч-Осмоловский А. Памяти В. И. Бонч-Осмоловской // Каторга и ссылка. 1930, ? Клейн Б. Дело Бонч-Осмоловских // Клейн Б. В годину испытаний Ист.-лит. очерки. Мн., 1986
Варвара Ивановна Ваховская Ваховская В. И. Жизнь революционерки. М., Изд-во Всесоюз. о-ва политкаторжан и ссыльнопоселенцев, 1928. Старик [С. Ковалик], «Был.» 1906, X, 20 (Движение 70-х г.г. по Больш. процессу). С. Чудновский, «Мин. Годы» 1908, V—VI, 373 (Из дальних лет). Н. Морозов, Повести моей жизни, III, 239. А. Якимова, «Кат. и Сс.» 1927, VIII (37), 13 сл. (Большой процесс). Клейн Б. С. «Дело Бонч-Осмоловских», «Неман», № 11, 1970 г. Клейн Б. С. «В годину испытаний», Минск. Издательство «Мастацкая літаратура», 1986 г. Словарь «Деятели революционного движения в России», нач. 20-х г.г. Газета «Искра», № 16, 1902 г. Статья "Политическая агитация и «классовая точка зрения», стр 12. СПб газета «Право», от 13 марта 1911 г. Журнал «Современник», статья Чирикова, 1911 год. «Пламя» № 7, 1925 г. Газета «Известия», 27 сентября 1929 г. Некролог Варвары Бонч-Осмоловской (Ваховской). Савіцкая Л. «Група Бонч-Асмалоўскага». «Полымя». 1967, № 5. Морозова О. Г. «Одна судьба», Ленинград, 1976 г.
Спасылкі Рабочее движение и создание социал-демократических организаций в Беларуси Карлюкевич А. «Советская Белоруссия. Чёрный передел в Блони» Усадебно-парковый комплекс Бонч-Осмоловских ГУ «Пуховичский районный краеведческий музей»
Варвара Іванаўна Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці Блоні Катэгорыя:Нарадзіліся ў Адэскай вобласці