Сімфонія № 1 у до мажор, ор. 21 — сімфонія нямецкага кампазітара Людвіга ван Бетховена, апублікаваная ў 1801 годзе ў Лейпцыгу. Сімфонія была прысвечаная барону Готфрыду фон Світэну, ранняму заступніку Бетховена.

Гісторыя

Першая сімфонія Бетховена мае значны ўплыў ягоных папярэднікаў, у прыватнасці настаўніка Ёзэфа Гайдна і Вольфганга Амадэя Моцарта, але мае шмат уласных рыс кампазітара, у прыватнасці частыя выкарыстанні «сфарцанда» і больш самастойнае выкарыстанне духавых інструментаў

Прэм’ера сімфоніі адбылася 2 красавіка 1800 года ў Бургтэатры ў Вене. Праграма канцэрта таксама ўключала ў сябе Септэт і Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 2 Бетховена, сімфонію Моцарта, а таксама арыю і дуэт з араторыі Гайдна «Стварэнне». Гэты канцэрт прадэманстраваў талент Бетховена ў Вене.

Інструменты

Сімфонія была напісана для наступных музычных інструментаў:

Драўляныя духавыя 2 флейты 2 габоі 2 кларнеты ў до 2 фаготыМедныя духавыя 2 валторны ў до і ў фа 2 трубы ў доУдарныя 2 літаўраў у до і ў сольСтрунныя Першыя скрыпкі Другія скрыпкі Альты Віяланчэлі Кантрабасы

Форма Сімфонія складаецца з чатырох частак:

Adagio molto — Allegro con brio,  — (до мажор) Andante cantabile con moto, (фа мажор) Menuetto (Scherzo): Allegro molto e vivace, (до мажор) Adagio — Allegro molto e vivace, (до мажор)

Звычайна выкананне сімфоніі працягваецца ад 22 да 29 хвілін.

Крыніцы

Бетховен Катэгорыя:Музычныя творы 1795 года Катэгорыя:Творы Людвіга ван Бетховена