Максімільен Люс (, ,  — , там жа) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст.

Біяграфія і творчасць

Максімільен Люс вучыўся на афартыста, пазней вучыўся ў майстэрні Вольнай парыжскай школы мастакоў Académie Suisse і ў Эжэна Фромана. Па палітычных поглядах — анархіст. Разам з Люсьенам Пісаро, сынам мастака Каміля Пісаро ён заснаваў у Ланьі мастацкую групу Groupe de Lagny, паставіўшы сваёй задачай развіццё тэорыі колеру Жоржа Сёра і яго тэхнікі падзелу колеру. Люс таксама высока цаніў творчасць Каміля Каро. Акрамя пейзажаў, у яго творчасці з 1887 года з'яўляюцца партрэты.

Спадчына Творчую спадчыну мастака складаюць 4200 карцін і каля 3000 малюнкаў.

Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Парыжы