Вераніка Аляксандраўна Буслаева (, Мінск) — беларуская тэатральная , і Вераніка Буслаева .

Біяграфія Нарадзілася 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску.

У 1997 паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і скончыла яго ў 2002 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць «Рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін».

З 2001 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Акрамя працы ў РТБД займалася педагагічнай дзейнасцю: працавала педагогам-асістэнтам па рэжысуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на курсе Валерыя Анісенкі, а таксама выкладала сцэнічную мову у школе № 27 г. Мінска з тэатральным ухілам.

Рэжысёрскім дэбютам Буслаевай стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Узнагароды і прэміі

У 2004 годзе атрымала стыпендыю Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

За ролю Сястры Іааны ў спектаклі «П'емонцкі звер» А. Курэйчыка атрымала спецыяльны прыз журы фестываля «Лістапад-2007».

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2016).

Спасылкі Вераніка Буслаева // Дзяржаўная ўстанова Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі»